27 красавiка 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары: Празмернае выкарыстанне антыбіётыкаў супраць COVID-19 рызыкоўнае

2
Лекары: Празмернае выкарыстанне антыбіётыкаў супраць COVID-19 рызыкоўнае
Фота: Getty Images

Пандэмія інакш паставіла пытанні пра лекавую ўстойлівасць узбуджальнікаў хваробаў.

"Хоць SARS-CoV-2 з'яўляецца вірусам, эпідэмія каранавірусу ставіць пытанні пра лекавую ўстойлівасць", – піша журналістка Лора Дазіньер у выданні slate.fr (пераклад – newsru.co.il).

"Мы ўсе засяродзіліся на антыбіётыкарэзістэнтнасці і раптам апынуліся перад тварам вірусу SARS-CoV-2". Так у некалькіх словах доктар Бенжамен Давіда, спецыяліст у інфекцыйных захворваннях у лякарні Гарша, падсумоўвае блытаніну і здранцвенне, якія ахапілі яго самога і ягоных калегаў з прыходам эпідэміі COVID-19 у Францыю", – гаворыцца ў артыкуле.

"Сітуацыя ўскладняецца і тым, што пытанне пра ўстойлівасць да антыбіётыкаў можа зноў вярнуцца на першы план пасля першай хвалі эпідэміі яшчэ і таму, што калі ў чалавека развіваецца цяжкая пнеўманія, як у выпадку пацыентамі з COVID -19, якія трапілі ў рэанімацыю, лекары прызначаюць яму антыбіётыкі для прадухілення рызыкі другаснай інфекцыі", – тлумачыць аўтар артыкула.

"Існуе рызыка развіцця антыбіётыкарэзістэнтнасці, – пацвярджае доктар Даніэль Дж. Г. Тырыён, прафесар фармацэўтычнага факультэта Універсітэта Манрэаля. – Адказ на гэтае пытанне пакуль невядомы. Пацыенты з COVID-19 (SARS-CoV-2 станоўчы з сімптомамі) маюць вельмі шырокую клінічную карціну. Тыя, каму патрабуецца шпіталізацыя, маюць карціну з рэнтгеналагічнымі зменамі, што абцяжарвае дыферэнцыяльную дыягностыку. Паводле некаторых папярэдніх звестак, выкарыстанне антыбіётыкаў для многіх пацыентаў не з'яўляецца неабходным. Напрыклад, паводле даследавання Цімаці Майлза Роўсана, апублікаванага 2 траўня, 8% пацыентаў маюць коінфекцыю (бактэрыяльную або грыбковую), але антыбіётыкі атрымліваюць 72%".

"Пытанне пра антыбіётыкарэзістэнтнасць пасля эпідэміі COVID-19 далёка не бяскрыўднае. Устойлівасць, якую набываюць некаторымі бактэрыі пры кантакце з антыбіётыкамі, уяўляе з сябе сур'ёзную праблему для здароўя: гэтыя бактэрыі, незалежна ад таго, ці прысутнічаюць яны ў чалавека праз часта неадэкватнае або доўгае ўздзеянне антыбіётыкаў ці яны былі перададзеныя яму іншым чалавекам ці жывёлай, могуць стаць амаль непасільнымі для лячэння і ўяўляць з сябе тэрапеўтычны тупік", – піша Slate.fr.

"У цяперашні час нам нічога невядома пра тып пацыентаў, якія атрымліваюць антыбіётыкі, і пра мікробную дынаміку. Папуляцыя хворых, шпіталізаваных у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, магчыма, моцна адрозніваецца ад той папуляцыі, якая звычайна шпіталізуецца. Такім чынам, дынаміка перадачы бактэрый, магчыма, іншая", – паказвае доктар Даніэль Дж. Г. Тырыён,

"Добрая навіна ў тым, што строгія гігіенічныя захады, уведзеныя праз крызіс COVID-19, могуць дапамагчы спыніць перадачу рэзістэнтных бактэрый, – гаворыцца ў артыкуле. – Мы вымушаныя змяшчаць усіх хворых у рэспіраторную ізаляцыю, але таксама ў кантактную ізаляцыю: гэта найлепшы спосаб абараніцца ад устойлівасці да антыбіётыкаў, – запэўнівае доктар Давіда, – у пацыентаў ёсць палаты з асобнымі прыбіральнямі і ўжытыя максімальныя захады засцярогі. Гэта, мабыць, перасуне баланс у правільным кірунку: калі чалавеку прапісалі больш, чым звычайна, і гэта павысіла ягоную індывідуальную ўстойлівасць да антыбіётыкаў, то яму абмежавалі рызыку калектыўнага і шпітальнага распаўсюджвання, то-бок перадача антыбіётыкаўстойлівасці ўнутры лякарні, верагодна, знізілася".

"З пункту гледжання бактэрыяльнай рэзістэнтнасці можа выклікаць пытанні іншы аспект эпідэміі – гэта пашырэнне выкарыстання водна-спіртавых раствораў у велізарнай колькасці і больш сістэматычнае выкарыстанне сродкаў дэзынфекцыі ў грамадскіх месцах і дома", – адзначае журналістка.

Паводле гэтага пункту меркаванні падзяліліся, – гаворыцца ў публікацыі. Доктар Тырыён мяркуе, што "існуе занепакоенасць з нагоды частага выкарыстання гэтых прадуктаў. Яны могуць змяніць нармальную флору папуляцыі, пакідаючы магчымасць для развіцця рэзістэнтных бактэрый. У літаратуры ёсць некаторыя звесткі, якія пацвярджаюць гэтую пазіцыю, але як гэта паўплывае на цяперашнюю пандэмію, не зусім ясна". Доктар Давіда настроены больш спадзеўна: "Мы зноў прыстасаваліся да санітарных нормаў, і гэта глабальны спосаб барацьбы з устойлівасцю да антыбіётыкаў шляхам разрыву ланцужкоў перадачы рэзістэнтных бактэрый".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках