27 красавiка 2024, Субота, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як пенсіянерку з сімптомамі COVID-19 спачатку не хацелі шпіталізаваць, а потым тры тыдні лячылі ад «пнеўманіі»

1
Як пенсіянерку з сімптомамі COVID-19 спачатку не хацелі шпіталізаваць, а потым тры тыдні лячылі ад «пнеўманіі»
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Паджылую жыхарку Мар'інай Горкі выпісалі з лякарні, не дачакаўшыся выздараўлення.

Паджылую жыхарку Мар'інай Горкі з сімптомамі Covid-19 спачатку не хацелі шпіталізаваць, а потым тры тыдні лячылі ад «двухбаковай пнеўманіі» і выпісалі з лякарні, не дачакаўшыся выздараўлення. Цяпер яна абавязаная знаходзіцца на самаізаляцыі ў доме з няспраўным газавым катлом, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

«Гэтая гісторыя пачалася 30 сакавіка, - піша яе ўнучка. - У бабулі паднялася тэмпература, тыдзень яна змагалася з тэмпературай 38. Кашаль задушлівы, я прыязджала, у дом не ўваходзіла, прывозіла прадукты і лекі.

«Хуткую» выклікалі два разы. Першы раз прыехалі, сказалі, што алергія, зрабілі ўкол супрасціну і з'ехалі, потым выклікалі лекара. Ён сказаў, што ў лёгкіх чыста, параіў прымаць антыбіётык (тыпу «Сумамед» беларускай вытворчасці) і нешта накшталт бронхалітыну.

На наступны дзень бабулі стала горш, цяжкасць з дыханнем. Я патэлефанавала ў «хуткую», яны параілі выклікаць зноў лекара.

Нарэшце, бабулю паклалі ў Мар'інагорскую лякарню. Там яе лячылі 21 дзень, тэст быў адмоўны, проста двухбаковая пнеўманія, якая з ёй дагэтуль.

Выпісалі, сказалі быць на самаізаляцыі, нікуды не выходзіць, ні з кім не мець стасункаў. Яна дрэнна ходзіць нават па дому, міліцыя тэлефануе і прыязджае на дзень па два разы, грукаюць у вокны, тэлефануюць на хатні, просяць падысці да акна.

Усё б нічога, ды толькі кацёл газавы выйшаў з ладу і цяпер хворы чалавек яшчэ і замярзае. Паспрабавалі запрасіць майстра - усе адмаўляюцца, баяцца заразіцца.

Супрацоўніца санстанцыі таксама рэгулярна тэлефанавала, але пасля таго, як ёй задалі пытанне, што рабіць з рамонтам катла, спыталі, як запрасіць майстра, яна перастала тэлефанаваць».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках