26 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Склады трашчаць, прамысловасць працуе марна

21
Склады трашчаць, прамысловасць працуе марна

Ці ёсць для беларускай эканомікі выхад з замкнёнага кола?

Нягледзячы на аптымістычныя заявы чыноўнікаў, запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасці растуць і ў пераліку на грошы, і ў адносным вылічэнні, пішуць banki24.by.

Ці ёсць выйсце з замкнёнага кола?

На 1 траўня 2020 года складскія запасы ў прамысловасці дасягнулі 5,6 млрд BYN.

У параўнанні з той жа датай у 2019-м памер запасаў павялічыўся на 11,4%. Аб'ём запасаў ў дачыненні да месячнага аб'ёму выпуску склаў 79,1% (супраць 65,2% у папярэднім годзе).

Калі параўноўваць з мінулымі 1 траўня, то гэта найгоршая прапорцыя запасаў і вытворчасці за 5 гадоў. Пагаршэнне сітуацыі са складскімі запасамі адзначалася на ўсіх тэрыторыях краіны.

Так, у Менску запасы гатовай прадукцыі дасягнулі 1,193 млрд BYN, або 101% ад месячнага выпуску (супраць 95% у папярэднім годзе).

У абласцях расстаноўка са складскімі запасамі была наступнай: Берасцейская - 652,9 млн BYN (79,1% выпуску супраць 77,6%), Віцебская - 544 млн BYN (56,9% супраць 42,4%), Гомельская - 587, 7 млн BYN (41,8% супраць 40,9%), Гарадзенская - 779,2 млн BYN (91,8% супраць 70,6%), Менская - 1,391 млрд BYN (112,2% супраць 78%), Магілёўская - 452,8 млн BYN (72,7% супраць 72,4%).

Сярод галін прамысловасці самы высокі ўдзельны ўзровень запасаў назіраўся ў легпраме - у 4 разы вышэй, чым месячны выпуск прадукцыі. Гэта значыць, што прадпрыемствы легпраму ў тэорыі можна спыняць на траціну года і займацца толькі распродажам назапашаных запасаў.

У пераліку на грошы складскія запасы ў лёгкай прамысловасці склалі 745,9 млн BYN. У параўнанні з мінулым годам узровень запасаў значна вырас - на 1 траўня 2019 года ён быў роўны 3,3 месяца.

Найбуйнейшыя запасы ў грашовым вылічэнні сканцэнтраваныя ў харчпраме (1,196 млрд BYN), машынабудаванне (1,072 млрд BYN).

Узровень запасаў у харчпраме склаў 67,4% ад месячнага выпуску, у машынабудаванні - 211,8%. У харчпраме вялікі ўдзельны ўзровень запасаў адзначаўся ў цукры - у 27 разоў вышэй за месячны выпуск, або 265,4 тысяч тон. Гэта звязана з выяўленай сезоннасцю перапрацоўкі цукровых буракоў у Беларусі.

Улетку запасы цукравікоў значна зменшацца. У легпраме фіксаваліся буйныя запасы ваўняных тканін (у 5,2 разы вышэй за месячны выпуск), ільняных тканін (у 4 разы вышэй), трыкатажных вырабаў (у 4,4 разы), вопраткі (у 4,3 разы), панчошна-шкарпэткавых вырабаў (у 4,6 разы), скуры (у 5,3 разы), торбаў (у 5,5 разы), абутку (у 9,1 разы). У машынабудаванні ўзровень запасаў кар'ерных самазвалаў у 7,2 разы перавысіў месячны выпуск гэтай прадукцыі, падшыпнікаў - у 3,5 разы, машын для збору ўраджаю - у 2,3 разы, экскаватараў і пагрузчыкаў - у 4,7 разы.

На 1 траўня нераспрададзеныя запасы ювелірных вырабаў склалі 20,4 млн BYN, што ў 3,1 разы больш за месячны выпуску, запасы мэблі - 145,2 млн BYN (115,5% ад месячнага выпуску).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках