26 красавiка 2024, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ адправіць у Кітай місію, каб высветліць паходжанне COVID-19

4
САЗ адправіць у Кітай місію, каб высветліць паходжанне COVID-19
ФОТА: ISTOCK

У расследаванні возьмуць удзел прадстаўнікі розных краін.

Сусветная арганізацыя здароўя мае намер адправіць у Кітай місію для вывучэння паходжання каранавіруса.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіў дырэктар праграмы САЗ у надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.

«Мы знаходзімся ў працэсе абмеркавання з нашымі калегамі з Кітая. Наколькі я разумею, пакуль канкрэтная дата навуковай місіі не вызначаная», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, у місіі возьмуць удзел навуковыя прадстаўнікі з розных краін.

Раян заявіў, што задача місіі будзе ва ўсталяванні паходжання віруса. Ён дадаў, што Кітай даў сігнал аб гатоўнасці да такога падыходу.

У сваю чаргу, генеральны дырэктар САЗ Тэдрос Аданам Гебрэесус адзначыў, што шляхам вывучэння паходжання віруса, можна будзе прадухіліць ягонае з'яўленне ў будучыні.

Распаўсюджванне каранавіруса пачалося ў снежні 2019 года ў горадзе Ухань у Кітаі.

Зараз ідуць спрэчкі пра месца і прычыны ўзнікнення каранавіруса.

Са звестак кітайскіх СМІ, першым чалавекам, у якога пацвердзіўся каранавірус, была Прадавачка крэветак на рынку морапрадуктаў Хуанань у кітайскім горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя здароўя падтрымлівала гэтую версію, але нядаўна дапусціла, што распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі магло пачацца і не на рынку ва Ухані.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінавачвае Кітай у распаўсюдзе вірусу. Ён не аднойчы заяўляў, што сотні тысяч людзей ва ўсім свеце загінулі праз некампетэнтнасць Кітая, з якога пачалася пандэмія.

Брытанская газета The Daily Telegraph апублікавала даклад, у якім гаворыцца, што ўлады Кітая цягам доўгага часу хавалі і знішчалі звесткі пра выбух каранавіруса ва Ухані. Да такой высновы прыйшлі выведкі пяці заходніх краін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках