26 красавiка 2024, Пятніца, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія школы сталі асяродкамі заражэння каранавірусам

2
Менскія школы сталі асяродкамі заражэння каранавірусам

Аднак заняткі прадаўжаюцца.

Новыя асяродкі каранавіруса выяўленыя ў навучальных установах Менска. Хворыя ёсць у школе №197 і гімназіі №16, піша Telegram-канал "Баста!".

"Асяродак заражэння ў школе №197 горада Менска. У аднаго з 9-класнікаў знойдзены Сovid-19, ягоныя бацькі хварэюць ўжо некаторы час пнеўманіяй, адзін з бацькоў - лекар. Сын наведваў урокі пакуль не прыйшлі дадатныя вынікі на каранавірус. Усе 9-я класы з учорашняга дня адпраўленыя на ізаляцыю", - піша чытач.

"Гімназія №16 у Менску. Выяўлены выпадкі каранавіруса. Шэсць настаўнікаў адпраўленыя на карантын", - паведамляе падпісант.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках