26 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню з сакавіка адкрылася Нью-Ёркская фондавая біржа

Упершыню з сакавіка адкрылася Нью-Ёркская фондавая біржа

Пляцоўку зачынялі праз пандэмію COVID-19.

Гандлёвая пляцоўка Нью-Ёркскай фондавай біржы адкрылася ўпершыню за два месяцы. Біржа ўжо заявіла пра тое, што цяпер будзе менш трэйдараў праз патрабаванне сацыяльнага дыстанцыявання ў 182 сантыметры. Губернатар Нью-Ёрка Эндру Куама званіў у культавы звон, і біржа адкрылася, піша агенцтва Associated Press.

Пляцоўку, вядомую ва ўсім свеце дзякуючы анархістычнай атмасферы, калі трэйдары выкрыкваюць адзін аднаму, зачынілі ў сярэдзіне сакавіка праз успышкі каранавірусу.

Любому, хто ўваходзіць на біржу на Уол-стрыт 11, трэба быць у масцы, наведвальнікаў просяць не карыстацца грамадскім транспартам. Перад уваходам будуць вымяраць тэмпературу, распавёў Стэйсі Канінгам, прэзідэнт Біржы.

«Мы будзем паважаць ахвяры медыцынскіх работнікаў і горада ў цэлым, дзейнічаючы асцярожна, абмяжоўваючы нагрузку на сістэму аховы здароўя і рызыку для тых, хто працуе пад нашым дахам», - напісаў Канінгам у артыкуле ў Wall Street Journal.

Ён дадаў, што большасць памяшканняў Біржы не будуць выкарыстоўвацца, і большасць супрацоўнікаў працягнуць працаваць аддалена.

Натоўпы брокераў і іншых людзей збіраліся на гандлёвай пляцоўцы Біржы яшчэ ў 1990-х гадах. Але ў наступныя гады рост электроннага гандлю стаў дамінаваць на Уол-стрыт. Зараз у памяшканні Біржы працуе блізу 500 трэйдараў.

Паўторнае адкрыццё адбываецца ў той час, калі многія штаты і раёны ЗША пачынаюць скасаваць карантын і дазваляюць прадпрыемствам вярнуцца да працы, нават калі ў іншых раёнах краіны не назіраецца спаду ў пацверджаных выпадках каранавірусу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках