27 красавiка 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэферэндум у Расеі: Пуцін стрэліў сабе ў нагу

9
Рэферэндум у Расеі: Пуцін стрэліў сабе ў нагу

Улада Крамля сутыкнулася з наймацнейшай эрозіяй за 20 гадоў.

Як і ва ўсіх астатніх краінах, у Расеі першае месца ў парадку дня займае барацьба з каранавірусам, але за кулісамі палітыкі адбываюцца цікавыя падзеі, піша турэцкае выданне Medya Günlüğü (пераклад - inosmi.ru).

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін перажывае цяжкія часы праз рэферэндум з папраўкамі ў канстытуцыю, які ён сам жа прапанаваў правесці, у пэўным сэнсе стрэліўшы сабе ў нагу.

Тэрмін паўнамоцтваў Пуціна фактычна скончыцца ў 2024 годзе, і расейскі лідар надумаў звярнуцца да ўсенароднага галасавання, што было прызначаная на 22 красавіка, для зацвярджэння паправак у канстытуцыю, якія забяспечаць ягонае знаходжанне ва ўладзе яшчэ два тэрміны, а менавіта да 2036 года. Але калі эпідэмія віруса паставіла ўвесь парадак дня з ног на галаву, расейскія ўлады вымушаныя былі адкласці рэферэндум.

У выніку распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў Расеі па хвалепадобнай крывой і выхаду краіны на першыя радкі сусветнага рэйтынгу захворвання Крэмль, які спачатку казаў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, апынуўся ў цяжкім становішчы. Пуцін стараецца не з'яўляцца занадта часта перад публікай у дні эпідэміі, а падчас відэаканферэнцый з чальцамі ўрада і іншымі чыноўнікамі ён выглядае задуменным і прыгнечаным.

І на тое ёсць канкрэтныя прычыны...

Адна з іх - эпідэмія каранавіруса, а іншая прычына ў тым, што апошнім часам узровень падтрымкі расейскага лідара сярод насельніцтва ідзе на спад.

Некалькі дзён таму адбылася цікавае падзея...

Перапалох выклікаў артыкул «Блумбэрг» аб тым, што рэйтынг грамадскай падтрымкі расейскага лідара ўпаў да 27%. Больш за тое, у якасці крыніцы гэтай інфармацыі амерыканскае агенцтва спаслалася на кантраляваны дзяржавай Усерасійскі цэнтр даследавання грамадскай думкі (УЦДГМ).

І расейскія афіцыйныя асобы, і УЦДГМ зняпраўдзілі гэтую інфармацыю, заявілі, што рэйтынг Пуціна складае блізу 68%.

Напраўду, са звестак даследаванняў, якія праводзяцца рознымі арганізацыямі ў розны час, адсотак тых, хто падтрымлівае Пуціна, вагаецца ад 28 да 70.

Хоць з такіх розных апытанняў зразумець рэальны ўзровень грамадскай падтрымкі цяжка, можна сказаць, што рэйтынг Пуціна сапраўды пачаў змяншацца, а гэта можна звязаць з двума прычынамі.

Па-першае, захоўваюцца эканамічныя цяжкасці, якія доўгі час падсілкоўваюцца санкцыямі з боку Захаду. Іншая прычына - эпідэмія віруса.

Паводле апошніх звестак, колькасць выпадкаў захворвання ў Расеі перавысіла 353 тысячы, а колькасць памерлых дасягнула 3 633.

Пасля таго як Пуцін, заўсёды паўстае ў вобразе смелага, які ўтрымлівае ўладу ў сваіх руках лідара, перастаў часта з'яўляцца перад публікай, хутчэй за ўсё, для таго, каб не стаць цэнтральным аб'ектам негатыўнай рэакцыі, а на гэта напластаваліся чуткі пра тое, што рэальная колькасць смерцяў у краіне вышэйшая, узровень ягонай падтрымкі сярод насельніцтва пачаў змяншацца. Больш за тое, Пуцін, які заўсёды жадае захаваць паўнамоцтвы за цэнтрам, цяпер спрабуе перакласці адказнасць за «горкія лекі» на мясцовыя ўлады.

Як бы ні зменшылася падтрымка народа, імавернасць таго, што Пуцін пры адсутнасці моцнай апазіцыі і альтэрнатывы зазнае паразу ў рэферэндуме з папраўкамі ў канстытуцыю, мінімальная.

Аднак галоўная прычына цяперашняй прыгнечанасці расейскага лідара ў наступным: ён не можа быць упэўнены ў тым, што станоўчы зыход рэферэндуму, які адбудзецца мяркуецца, у чэрвені, дасягне ўзроўню, здольнага забяспечыць яму легітымнасць, і, такім чынам, ягоная ўлада ўпершыню за 20 гадоў кіравання можа патрапіць пад эрозію.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках