27 красавiка 2024, Субота, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць памерлых ад каранавіруса ў ЗША набліжаецца да 100 тысяч

2
Колькасць памерлых ад каранавіруса ў ЗША набліжаецца да 100 тысяч
Фота: Getty Images

У некаторых штатах назіраецца істотны рост інфікаваных.

Дваццаць штатаў ЗША паведамілі пра рост захворвання COVID-19 на мінулым тыдні, пры тым, што тыднем раней рост назіраўся толькі ў 13 штатах, паведамляе «Голас Амерыкі».

На гэтым фоне, паводле інфармацыі Reuters, колькасць памерлых ад каранавіруса ў краіне набліжаецца да 100 тысяч.

Найбольшы тыднёвы прырост адбыўся ў Паўднёвай Караліне (42 адсоткі). У Алабаме ён склаў 28 адсоткаў, у Місуры - 27 адсоткаў, у Паўночнай Караліне - 26 адсоткаў, вынікае з аналізу звестак валанцёрскага праекта ў адсочванні маштабаў эпідэміі COVID Tracking Project.

У Джорджыі, якая пачала адкрывацца адной з першых, рост склаў 21 адсотак пасля двух тыдняў зніжэння.

У маштабах краіны колькасць новых выпадкаў COVID-19 на мінулым тыдні знізілася толькі на 0,8 адсотка, у параўнанні з 8 адсоткамі тыднем раней.

Усе 50 штатаў прынамсі часткова адкрыліся, што выклікала боязь у некаторых прадстаўнікоў органаў аховы здароўя наконт магчымай другой хвалі захворвання. Аднак рост выяўленых выпадкаў таксама мог быць выкліканы пашырэннем маштабаў тэставання.

Федэральныя цэнтры кантролю і прафілактыкі захворванняў рэкамендавалі штатам не аслабляць абмежаванні ў сацыяльным дыстанцыяванні, пакуль зніжэнне новых выпадкаў COVID-19 не будзе прадаўжацца 14 дзён.

Паводле звестак Reuters, да 24 траўня 15 штатаў адпавядалі гэтым крытэрам, што больш за 13 штатаў тыднем раней. У штаце Вашынгтон, дзе пачалася эпідэмія ў ЗША, назіраецца самае доўгае зніжэнне захворвання - восем тыдняў запар. За ім ідуць Гаваі (7 тыдняў), Пенсільванія і Нью-Ёрк (па 6 тыдняў).

Самы прыкметны спад новых выпадкаў адбыўся ў штаце Вашынгтон (50 адсоткаў), за ім ідуць Кентукі (30 адсоткаў) і Нью-Ёрк (23 адсоткі), сведчыць аналітыка Reuters.

У Тэхасе зніжэнне склала 15 адсоткаў, хоць тыднем раней колькасць новых выпадкаў захворвання вырасла на 22 адсоткі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках