27 красавiка 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Колькі заражана чалавек - гэта нават уявіць страшна»

7
«Колькі заражана чалавек - гэта нават уявіць страшна»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА REUTERS

Беларуская медыцынская сістэма няправільна выяўляе хворых на каранавірус.

Жыхар Навагрудка падзяліўся з прэс-службай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» гісторыяй сваёй сям'і, пра тое, як адна медыцынская памылка прывяла да неспрыяльнага выніку:

- Бяда ў нашай краіне палягае ў тым, што медыцынская сістэма няправільна выяўляе хворых на каранавірус. Справа ў тым, што пры звароце грамадзян з нязначнымі прыкметамі ВРВІ лекар выпісвае лісток непрацаздольнасці з рэцэптам і адпраўляе дахаты. У выпадку, калі стан хворага будзе пагаршацца, то толькі тады робяць здымак лёгкіх. Калі па здымку выяўляецца пнеўманія, толькі тады пацыента тэстуюць на COVID-2019. Калі пнеўманія не выяўленая, адпаведна і гаворкі аб тэсце на «карону» і быць не можа, хоць каранавірус можа пераносіцца, як і бессімптомна, так і ў лёгкай форме.

Нешта падобнае здарылася і ў мяне. Мы з жонкай захварэлі. Мой стан быў горшым, чым у жонкі, а жонцы ўжо павінны былі закрыць лісток непрацаздольнасці. Аднак я настаяў у тэрапеўта на тым, каб нас абодвух адправілі на здымак лёгкіх. І вось вынік: мой здымак чысты, а ў жонкі - пнеўманія. Пасля чаго жонцы зрабілі тэст на каранавірус, які і выявіў станоўчы вынік. Жонку адразу шпіталізавалі, а мяне з дзецьмі пакінулі дома на самаізаляцыі.

Праз чатыры дні ўзялі мазкі і ў мяне. Тут жа паўстала пытанне: «Чаму не адразу?». А таму, што я кантакт першага ўзроўню і нікога не хвалюе, што я сядзеў тыдзень дома з жонкай на бальнічным.

Учора ў мяне быў паўторны здымак лёгкіх, які паказаў, што ўсё чыста. Чакаю вынікаў тэсту, якія, хутчэй за ўсё, будуць станоўчымі.

Выснова: калі б я не адвёў жонку на здымак, то ёй бы закрылі лісток непрацаздольнасці, і яна пайшла на працу, а маю сям'ю ніхто б не правяраў і ўсе жылі б далей звычайным жыццём, бо ў нас лекары выяўляюць не каранавірус, а пнеўманію.

А пакуль лекарка думала, што мая жонка хворая на ВРВІ, яна пагутарыла са сваёй намесніцай, якая, у сваю чаргу мела стасункі з паловай арганізацыі, дзе працуе, і са сваёй сям'ёй. Калі высветлілася, што намесніца маёй жонкі з'яўляецца кантактам першага ўзроўню - яе пасадзілі на самаізаляцыю, а яе сям'ю адвезлі да бабулі. Характэрна, што тая бабуля - супрацоўніца дзіцячага садка.

Даслоўна сёння стала вядома, што ў калегі маёй жонкі тэст на COVID-2019 даў станоўчы вынік. Гэта жанчына пражывае ў Наваельні, недалёка ад Навагрудка. Наваельня - невялікі населены пункт, там жыхары цесна маюць стасункі. Колькі чалавек заразіла гэтая жанчына ў сям'і, на працы, у сваім пасёлку - страшна ўявіць. І калі б нам з жонкай тэст на каранавірус зрабілі адразу, то нічога б гэтага не здарылася. Вось такі расклад.

Так што, як бы яны не стараліся, з такой сістэмай перахварэюць усе. Магчыма гэта камусьці на руку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках