27 красавiка 2024, Субота, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч

1
Пайшоў з жыцця сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч
ФОТА: NN.BY

Яму было 94 гады.

Памёр Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, сын Якуба Колaса.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

Міхась Міцкевіч нарадзіўся 31 студзеня 1926 г. у Менску. Беларускі навуковец у галіне металаапрацоўкі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980 г.). Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР у стэндавай стральбе. Малодшы сын Якуба Коласа.

З 1949 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка (1949-1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961-1968), загадчыка лабараторыі (1969-1993). З 1993 года - галоўны навуковы супрацоўнік.

Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар больш за 20 адкрыццяў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках