27 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Defence24: Турцыя змагла раскрыць сакрэты расейскага «Панцыр-С1»

16
Defence24: Турцыя змагла раскрыць сакрэты расейскага «Панцыр-С1»

Гэта зрабіла паспяховымі атакі турэцкіх беспілотнікаў.

Турцыя падчас вайсковых дзеянняў у Лібіі магла раскрыць сакрэты зенітных ракетна-гарматных комплексаў (ЗРПК) «Панцыр-С1» расейскай вытворчасці, якія знішчаліся турэцкімі ўдарнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі Bayraktar TB2, піша Defence24 (пераклад - lenta.ru).

Са звестак польскага выдання, канфлікт у Лібіі мог стаць «неацэннай крыніцай інфармацыі для турэцкага боку, а таксама для ўсяго заходняга свету пра аднаго з самых новых і паспяховых расейскіх зенітных комплексаў блізкага радыусу дзеяння».

У траўні ўкраінскае кансалтынгавае агенцтва Defense Express заявіла, што турэцкія ўдарныя беспілотнікі Bayraktar TB2 учынілі «сапраўдны генацыд» «разрэкламаванаму» ЗРПК «Панцыр-С1» расейскай вытворчасці. Тады ж турэцкае агенцтва Anadolu паведаміла аб знішчэнні за чатыры дні ў Лібіі дзевяці ЗРПК расейскай вытворчасці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках