26 красавiка 2024, Пятніца, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бразіліі за дзень выявілі больш за 26 тысяч заражаных каранавірусам

2
У Бразіліі за дзень выявілі больш за 26 тысяч заражаных каранавірусам
Фота: Getty Images

Краіна стала новым эпіцэнтрам пандэміі.

У Бразіліі ўчора выявілі 26 417 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, усяго ў краіне інфікаваныя 438 238 чалавек.

Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Бразіліі.

Са звестак установы, задзень у краіне памерлі 1 156 пацыентаў з каранавірусам, усяго зафіксавана 26 754 смяротныя выпадкі.

Найбольш цяжкая сітуацыя з каранавірусам склалася ў штатах Сан-Паўлу (95 865 заражаных і 6 980 памерлых) і Рыа-дэ-Жанейра (44 886 заражаных 4 856 памерлых).

Бразілія займае другое пасля ЗША месца ў свеце паводле колькасці выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам.

Паводле ацэнак навукоўцаў з Універсітэта Вашынгтона, да пачатку жніўня агульная колькасць памерлых ад каранавіруса ў Бразіліі можа павялічыцца ў пяць разоў - да 125 тысяч.

Акрамя таго, у САЗ заявілі, што цяпер лічыць эпіцэнтрам пандэміі каранавіруса новага тыпу COVID-19 Паўднёвую і Паўночную Амерыку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках