27 красавiка 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомай сума запазычанасці Беларусі перад «Газпромам»

31
Стала вядомай сума запазычанасці Беларусі перад «Газпромам»

Перамовы аб прадаўжэнні паставак прадоўжацца толькі пасля выплаты запазычанасці.

Беларусь завінавацілася «Газпрому» за пастаўлены прыродны газ больш за $165 млн, і перамовы з Менскам аб прадаўжэнні паставак у 2021 годзе будуць весціся толькі пасля ўрэгулявання пытання запазычанасці. Пра гэта заявіў журналістам старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер, паведамляе РБК.

«Агульная сума беларускай запазычанасці за пастаўкі расейскага газу на сёння складае $165,57 млн. Адразу як толькі будзе цалкам урэгуляваная запазычанасць, расейскі бок будзе гатовы прызначыць перамовы аб умовах пастаўкі газу з 1 студзеня 2021 года», - сказаў Мілер (цытата паводле РІА «Новости»).

Кіраўнік «Газпрома» дадаў, што адпаведнае апавяшчэнне было накіраванае 29 траўня міністру энэргетыкі Беларусі Віктару Каранкевічу.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках