27 красавiка 2024, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

COVID-19 у Беларусі: новыя выпадкі ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях

COVID-19 у Беларусі: новыя выпадкі ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях

Каранавірус распаўсюджваецца сярод навучальных устаноў.

Новыя выпадкі Covid-19 у Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях Беларусі. Заражэнне распаўсюджваецца ў школах і каледжах. Ёсць памерлыя, піша Telegram-канал «Баста!».

«Берасце, вуліца Янкі Купалы, 8. Сям'я з трох чалавек - маці, дачка і муж дачкі - на ізаляцыі. Муж дачкі служыць у міліцыі, у яго пацверджаны Covid», - піша чытач.

«Берасце, сярэдняя школа №32. Дырэктар - кантакт першага ўзроўню, жонка яго ў шпіталі з «каронай», мая дачка вучыцца ў 11 класе, а ў нас, выяўляецца, будзе лінейка. Гэта жах, тут іспыты не ведаеш, як перажыць, дык яшчэ і гэтая масоўка», - паведамляюць бацькі адной з вучаніц школы.

«Пружанскі раён. У аграгарадку Роўбіцку настаўніца матэматыкі наведвала царкву ў суседняй вёсцы, дзе заразілася каранавірусам. Увесь час да атрымання вынікаў, яна выкладала ў школе. Ёй прапаноўвалі легчы ў лякарню, але яна была катэгарычна супраць», - піша чытач.

«Пінскі дзяржаўны аграрны тэхнічны каледж. Толькі ў адной групе пацвердзілася яшчэ 2 выпадкі «кароны». Увесь першы курс на карантыне. Яшчэ адзін выпадак у выкладчыка», - паведамляе падпісант.

«У Маларыце пацвердзіўся тэст на Covid-19 у аднаго з прадаўцоў бензапіл на мясцовым рынку. Нават страшна ўявіць, колькіх людзей ён заразіў!» - піша чытач.

«Вельмі цяжкая сітуацыя ў Пінску, але як і ўсюды ўсе маўчаць. 12-павярховая лякарня - інфекцыйны шпіталь, гінекалогія - таксама аддадзеная пад кранавірусных пацыентаў, а ў гэты момант абмяркоўваецца перавод футбольнай акадэміі пад інфекцыйную лякарню», - паведамляе падпісант з Пінска.

«У Гарадзенскім дзяржаўным каледжы тэхнікі, тэхналогіі і дызайну прымушаюць да наведвання, хоць ёсць пацверджаны выпадак каранавіруса ў навучэнца. Частка выкладчыкаў і адна група - на самаізаляцыі, астатнія працуюць і вучацца. Гэта абурае, асабліва таму, што дзяцей прымушаюць наведваць заняткі, за адзінкавыя пропускі ствараюць вялікія праблемы. Забаронена пісаць заяву на самаізаляцыю.

Маё дзіця ходзіць кожны дзень, і яшчэ плюс гадзіна язды ў кожны бок у поўным аўтобусе, што стварае рызыку для сябе, усёй сям'і і масы старонніх людзей», - паведамляе падпісант.

«Выхавацелька з дзіцячага садка №41 у Гародні заразілася «каронай», - піша чытач.

«У Індуры Гарадзенскага раёну ў школе сямёра дзяцей і пара настаўнікаў з пацверджаным каранавірусам, тэсты станоўчыя. Усе на самаізаляцыі», - паведамляе падпісант.

«Медсястра з паліклінікі №7 у Гародні з пацверджаным каранавірусам», - піша чытач.

«У Наваградку сёння памерла загадчыца аддзялення кругласутачнага знаходжання для паджылых, у яе і ў мужа станоўчыя тэсты на «карону», - паведамляе чытач.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках