27 красавiка 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі з 1 чэрвеня

8
Што зменіцца ў Беларусі з 1 чэрвеня

Нас чакаюць новыя павышэнні коштаў.

У Беларусі з надыходам лета зменяцца тарыфы на камунальныя паслугі, мабільную сувязь і інтэрнэт. Можна будзе здымаць гатоўку з картак у крамах. Падаражэюць цыгарэты, а ў сталіцы ўвядуць штраф за няправільную паркоўку на зялёных зонах. Што яшчэ зменіцца з 1 чэрвеня - myfin.by паведамляе ў аглядзе.

Падаражэе камуналка

З 1 чэрвеня падвысяцца тарыфы на цеплазабеспячэнне (ацяпленне і абаграванне вады). Падаражанне прадугледжанае планавым павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 даляраў. Як і у 2019 годзе, у 2020-м тарыфы на ЖКП павышаюць у два этапы: з 1 студзеня (у сярэднім на 3,5 даляра) і з 1 чэрвеня (на 1,5 даляра).

А1 павышае абаненскую плату і закрывае шэраг тарыфаў

Кампанія A1 паведаміла, што спыніць з 1 чэрвеня абслугоўванне на некаторых архіўных тарыфных планах для прыватных кліентаў (лінейка «Хіт», «Прэстыж», «Разам», Wi-Fi і інш.). Карыстальнікі будуць пераведзеныя на тарыфныя планы лінейкі «Комбі», VOKA ТВ.

На архіўных тарыфных планах лінейкі «Хатні», тарыф Інтэрнэт 70, а таксама дзейныя тарыфы VOKA ТВ абаненцкая плата ў сярэднім павялічыцца на 3,5%.

Падаражэюць некаторыя паслугі фіксаванай сувязі і для карпаратыўных кліентаў А1.

Можна здымаць наяўныя з картак у крамах

У чэрвені можна будзе зняць наяўныя грошы з банкаўскіх плацежных картак праз касы крамаў. Гэта прадугледжанае пастановай урада і Нацыянальнага банка Беларусі №290/11 ад 15 траўня 2020 года. Дакумент уступае ў дзеянне з 5 чэрвеня сёлета.

Выдаваць беларусам гатоўку з картак праз касавае абсталяванне, дазволілі на тэрыторыі сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчаў, тэрыторыі па-за населенымі пунктамі - з 5 чэрвеня 2020 года; а на іншай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь - з 1 студзеня 2022 года.

Сума гатоўкі у рамках адной аперацыі можа складаць не больш за 5 базавых велічынь уключна (на гэты момант 1 базавая - 27 рублёў).

Падаражэюць цыгарэты

З 1 чэрвеня павышаюцца кошты на некаторыя маркі цыгарэт.

Кошт пачка цыгарэт вырасце ў залежнасці ад маркі ў дыяпазоне ад 2 да 25 капеек.

У Менску пачнуць штрафаваць за паркоўкі на зялёных зонах

У Менску парушальнікам, якія паркуюцца на зялёных зонах, з 1 чэрвеня пачнуць выстаўляць рахункі. Прэс-служба Менгарвыканкама паінфармавала пра гэта ў сваім Telegram-канале.

Парушальнікам парковак можа пагражаць двайны штраф: як за парушэнне ПДР, так і за пашкоджаны газон.

Пачнуцца летнія канікулы

У школьнікаў летнія канікулы пачнуцца ўжо 31 траўня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках