26 красавiка 2024, Пятніца, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер «Івацэвічаў»: Трэба спыняць чэмпіянат, з кожным разам усё горш і горш

12
Галоўны трэнер «Івацэвічаў»: Трэба спыняць чэмпіянат, з кожным разам усё горш і горш
ФОТА: SB.BY

Дзмітрый Абакумаў пракаментаваў сітуацыю з каранавірусам.

Галоўны трэнер «Івацэвічаў» Дзмітрый Абакумаў падзяліўся меркаваннем аб тым, ці трэба працягваць чэмпіянат, паведамляе «Трибуна».

- Лепш чэмпіянат спыніць, таму што гульцы пра футбол ужо не думаюць?

- Па мне трэба спыняць, таму што цяпер з кожным разам усё горш і горш. У першым коле «Баранавічы» ўсе матчы гуляюць дома, і цяпер усе будуць туды ехаць. А як? Гэта, думаю, не адзінкавы выпадак, таму што некаторыя каманды адмовяцца ехаць. З «Чайкай» была такая ж сітуацыя: людзі ўдзесяцёх паехалі гуляць. Таксама праз гэты вірус. Там жа ў Лунінцы ўспышка была на той момант, і ў Пінск пазачынялі проста ўезды... Ну і будзе такі чэмпіянат. Навошта людзям дзеля 50 рублёў ехаць - і рызыкаваць, і пад небяспеку сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх ставіць?

Але ад мяне нічога не залежыць. Чалавека ж не прымусіш ехаць. Скажаш яму: едзь! А потым, не дай Бог, што здарыцца, то вінаватым – хто будзе? - я буду. Таму неяк так, - сказаў Абакумаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках