27 красавiка 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луканоміка на парозе самага маштабнага крызісу ў гісторыі Беларусі

9
Луканоміка на парозе самага маштабнага крызісу ў гісторыі Беларусі

Многае будзе залежаць ад развіцця сітуацыі з каранавірусам.

Калі ў пачатку года ў Беларусі былі ў асноўным аптымістычныя эканамічныя прагнозы, то сёння яны, як мінімум, не настолькі аптымістычныя, а часта досыць драматычныя.

Пра гэта паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Дзмітрый Крук падчас онлайн-семінара, прысвечанага стану беларускай эканомікі, яе аналізу і прагнозам, піша thinktanks.by.

Са слоў Дзмітрыя Крука, за 5 месяцаў гэтага года чыннікі рызыкі для глабальнай эканомікі зведалі досыць істотныя змены. Гэта, у сваю чаргу, кажа пра тое, што найбліжэйшым часам эканомікі многіх краін могуць сутыкнуцца з новымі праблемамі, пра якія эканамісты пакуль не падазраюць.

«Пратэсты, якія сёння ідуць у ЗША і перакідаюцца на Еўропу - гэта таксама своеасаблівая праява назапашаных праблем», - адзначыў Дзмітрый Крук.

Пры гэтым ён асобна спыніўся на тым, што адрознівае цяперашнія эканамічныя праблемы ад праблем апошніх 25 гадоў.

Раней практычна заўсёды праблемы ўзнікалі праз попыт. Цяпер жа адзін з вельмі рэдкіх крызісаў, калі наўпрост закранаецца прапанова.

У многіх галінах у многіх краінах адбылося вымушанае згортванне вытворчасці. Таксама адбылося досыць істотнае парушэнне, а ў шэрагу выпадкаў, і разрыў глабальных ланцужкоў стварэння дададзенага кошту. Пры гэтым пандэмія паўплывала і на попыт.

«У выніку мы атрымалі двайны крызіс - на попыт і на прапанову. У самай простай карціне попыту і прапановы, гэта значыць калі ў нас прасядае і тое, і іншае, мы разумеем, што падзенне раўнаважнай велічыні аб'ёму выпуску можа быць вельмі істотным», - распавёў Дзмітрый Крук.

Паводле ацэнкі экспэрта, эканамічнае «прасяданне» у Беларусі, ва ўсякім разе, у 2-3 кварталах можа быць самым маштабным за некалькі дзесяцігоддзяў.

Што ж тычыцца патэнцыйнага «дна» крызісу, то, са слоў Дзмітрыя Крука, для большасці краін пры актыўным уздзеянні пандэміі на эканамічную актыўнасць яно вагаецца блізу 15%.

Гэта не азначае абавязковы спад ВУП на 15%. Гэта патэнцыйнае дно, якога можа дасягаць эканоміка ў момант, калі захады супраць каранавіруса будуць задзейнічаныя.

Фактычна, як адзначыў эканаміст, галоўнымі для ўсяго свету зараз застаюцца тры пытанні:

Як доўга працягнецца эпідэмія і карантынныя захады?

Наколькі эфектыўныя будуць антыкрызісныя захады?

Ці перарасце спад ВУП у маштабнае фінансавае інфікаванне, якое прыводзіць да новай хвалі спаду?

У той жа час Дзмітрый Крук звярнуў увагу, што важнай асаблівасцю бягучай сітуацыі з'яўляецца імавернасць зацягвання пандэміі.

«Калі паўстане другая хваля пандэміі, пра якую папярэджваюць многія эпідэміёлагі, і шэраг бізнэсаў сыдзе з гульні, не вытрымаўшы страт, якія яны вымушаныя назапашваць, то гэты шок з боку прапановы будзе прыводзіць да зацягвання аднаўлення.

Але пакуль застаюцца і нават істотна ўзраслі шанцы на вяртанне да статус-кво дзесьці да пачатку наступнага года. Аднак гэта далёка не адзіны варыянт», - прызнаў эканаміст.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках