19 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: Лукашэнка не надакучыў, ён абрыдл

12
Таццяна Севярынец: Лукашэнка не надакучыў, ён абрыдл
Таццяна Севярынец

Усёй грамадзе трэба падтрымаць каманду Бабарыкі.

У перадвыбарчы час Лукашэнка паказаў свой страх перад людзьмi, кажа назіральніца за выбарамі з 20-гадовым стажам, кіраўнік партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Зараз зямля гарыць пад нагам Лукашэнкi. Не тое, што надакучыў. Надакучыў, гэта вельмі мякка сказана. Ён ужо абрыдл. У людзей няма цярпення цярпець ягоныя выхадкі, ягоныя рашэнні. Усе людзі бачуць, што жыць з кожным годам, з кожным месяцам, з кожным днём робіцца ўсё цяжэй.

Паводле Таццяны Севярынец, чаму Бабарыка павінен адбівацца адзін. Трэба не баяцца выступіць супраць нахабных, беспадстаўных распраў. А ўсёй грамадзе падтрымаць каманду Бабарыкі. Бо свабода і дабрабыт на канапу самі не прыходзяць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках