29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі дзень флэшмоб салідарнасці: 19:00 (Відэа, анлайн)

18
Другі дзень флэшмоб салідарнасці: 19:00 (Відэа, анлайн)
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Даможамся вызвалення нашых лідараў!

Учора ў Беларусі прайшоў першы дзень флэшмобу салідарнасці. Сёння беларусы ва ўсіх гарадах краіны зноў удзельнічаюць у гучнай акцыі.

Напярэдадні ў інтэрнэце быў распаўсюджаны наступны зварот:

«Кожны дзень, пачынаючы з 23 чэрвеня, а 19:00 у знак салідарнасці адкрываем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем, грукочам у рондалі або ўключаем музыку.

Усяго #2хвіліны, але кожны дзень і да Перамогі.

19:00 А вось так сёння а 19.00 было на вуліцы Кастрычніцкай у Менску. Відэа - з інстаграма аднаго з удзельнікаў. «Вельмі кайфова, калі пляскаюць мінакі, наведвальнікі кавярні, людзі высоўваюцца з вокнаў», - піша ён.

19:00 Вось гэта крута! Менск.

19:00 Чытач Charter97.org правёў Флэшмоб салідарнасці з такім плакатам.

19:00 Відэа ад чытачоў Charter97.org.

19:00 Вось так было ў многіх мікрараёнах беларускіх гарадоў.

19:00 Вось такі плакат вывесілі на адным з дамоў у Менску.

19:00 Петрыкаў з намі!

19:00 у Івацэвічах - на галоўнай плошчы горада.

19:00 Флэшмоб салідарнасці падтрымалі памежныя войскі.

19:00 на дарогах таксама шумна! Беларусы ўдзельнічаюць у флэш-мобу салідарнасці і на машынах.

19:00 Відэа чытачоў з Горадні.

19:00 у каментарах пішуць: «Сёння за 3 хвіліны ды пачатку флэшмоба якраз прачытаў гэты артыкул і роўна а 19:00 гучна уключыў «Пагоню» ў выкананні NRM, а Праз адчыненае вакно ў суседнім доме пачуў воклічы «Жыве Беларусь!».

19:00 Жодзіна таксама патрабуе перамен.

19:00 Яркія фатаграфіі з Баранавічаў, Віцебска, Наваполацка, Менск.

19:00 Беларусы гучна ўключаюць песню «Свергнем таракана!»

19:00 Горадня і Салігорск. Хто гучней?

19:00 Берасцейская сям'я актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» таксама падтрымала флэшмоб і запатрабавала перамен!

19:00 Беларусы сем'ямі патрабуюць вызваліць палітвязняў і спяваюць хіт гурту TORBAND «Мы - беларусы!».

19:00 А вось і першыя фота і відэа з другога дня флэшмоба салідарнасці.

Давайце падтрымаем герояў Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, сябраў ініцыятыўных груп у вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў, якія змагаюцца за нашу свабоду і якіх за любоў да праўды кінулі за краты.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашы жыцці і герояў, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

Кожны дзень, пачынаючы з 23 чэрвеня, а 19:00 у знак салідарнасці адкрываем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем, грукочам у рондалі або ўключаем музыку.

Дарагія чытачы! Дасылайце нам на адрас charter97@gmail.com і ў нашы сацыяльныя сеткі фатаграфіі і відэа свайго ўдзелу ў флэшмобе салідарнасці.

«Фэйсбук»,

Telegram,

«Вконтакте»,

«Аднакласнікі».

Нагадаем, вось так прайшоў першы дзень флэшмоб салідарнасці. Прыводзім толькі малую частку яркіх відэа і фатаграфій:

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках