21 траўня 2024, aўторак, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флэшмоб салідарнасці: беларусы пляскаюць у ладкі ў цэнтры Менска

5
Флэшмоб салідарнасці: беларусы пляскаюць у ладкі ў цэнтры Менска

Відэафакт.

Сёння ў Беларусі прайшоў другі дзень флэшмобу салідарнасці. Беларусы ў розных гарадах адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгалі ў рондалі, уключалі музыку. Таксама людзі пачалі выходзіць і пляскаць на вуліцах. Вось так сёння а 19.00 было на вуліцы Кастрычніцкай у Менску каля Галерэі «Ў».

«Нам вельмі адгукнулася гэтая ідэя бяспечнага пратэсту і салідарнасці. Кожны дзень а 19.00 пляскаць, дзе б вы не знаходзіліся, а калі ў аўто, то сігналіць. Вельмі файнае адчуванне калі пачынаюць далучацца мінакі, людзі ў суседніх установах, некаторыя высоўваюцца з вокнаў і таксама пляскаюць у далоні», - напісаў сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і грамадскі дзеяч Андрэй Ткачоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках