27 красавiка 2024, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ініцыяваў скасаванне віз для замежных турыстаў, якія прыязджаюць ва Украіну

Зяленскі ініцыяваў скасаванне віз для замежных турыстаў, якія прыязджаюць ва Украіну
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Спіс папоўніць адразу некалькі краін.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паставіць задачу Міністэрству замежных спраў разгледзець магчымасць лібералізацыі візавага рэжыму для іншаземцаў, якія наведваюць Украіну з турыстычнай мэтай. Пра гэта паведамляе liga.net cо спасылкай на Офіс прэзідэнта.

На думку Зяленскага, скасаваць візы можна для грамадзян Кітая, Аўстраліі, Новай Зеландыі ці арабскіх краін, якія прыязджаюць ва Украіну як турысты.

«Калі краіны касуюць візы для ўкраінцаў, якія прыязджаюць да іх, - мы для іх касуем», - сказаў Зяленскі.

Адзначаецца, што, паводле ацэнак тураператараў, замежнік за дзень марнуе $120-150 і агулам знаходзіцца ва Украіне тры-чатыры дні.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што цяпер праз пандэмію каранавіруса і закрыцця межаў з'явіліся магчымасці для развіцця ўнутранага турызму, і ўкраінская ўлада мае намер працаваць над павелічэннем турыстычнай прывабнасці Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках