27 красавiка 2024, Субота, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія перадумала адкрываць межы з Францыяй і Партугаліяй

Гішпанія перадумала адкрываць межы з Францыяй і Партугаліяй

Мадрыд змяніў сваё меркаванне.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на El Mundo.

Гішпанскі ўрад адкарэктаваў заяву, зробленую сёння раніцай міністрам прамысловасці, гандлю і турызму Рэесам Марота, які паведаміў, што Гішпанія збіраецца перанесці адкрыццё сваіх межаў з Францыяй і Партугаліяй на 22 чэрвеня.

Праз некалькі гадзін выканаўчая ўлада ўдакладніла, што цяпер вядуцца перамовы з гэтымі краінамі аб скасаванні кантролю, але наземныя межы не будуць адкрытыя ў гэты дзень, і сапраўднай застаецца дата 1 ліпеня, якая была ўстаноўленая прэм'ерам Пэдра Санчэсам.

Сваю заяву Марота зрабіў падчас гутаркі з замежнымі СМІ.

«У выпадку Францыі і Партугаліі я таксама хацеў бы пацвердзіць, што з 22 чэрвеня абмежаванні на перасоўванне па сушы будуць знятыя», - сказаў міністр, а ў ягоным міністэрстве ўдакладнілі, што абмежаванні на межах спыняць дзейнічаць пасля заканчэння надзвычайнага становішча.

Аднак ва ўрадзе пазней заявілі, што захады кантролю на межах «могуць быць пашыраныя за рамкі надзвычайнага становішча».

«З улікам абвешчаных абавязацельстваў у аднаўленні міжнароднага турызму міжнародная мабільнасць будзе ажыццяўляцца з 1 ліпеня», - заявілі ва ўрадзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках