27 красавiка 2024, Субота, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус распаўсюджваецца ў рэгіёнах Беларусі

Каранавірус распаўсюджваецца ў рэгіёнах Беларусі

Новыя смерці зафіксаваныя ў Капылі і Дрыбіне.

Каранавірус распаўсюджваецца ў рэгіёнах Беларусі. Чытачы тэлеграм-канала «Баста!» паведамляюць пра новых памерлых у Капылі і Дрыбіне.

«Ад каранавіруса памерла настаўніца з Капыля. Таксама сёння павінны хаваць яшчэ аднаго памерлага. Ягоную жонку не адпусцілі на пахаванне з лякарні. Яна ўжо ў перадсмяротным стане», - піша чытач з Капыля Менскай вобласці.

«26 траўня я вам паведамляў пра каранавірус у аптэцы гарадскога пасёлка Дрыбін. Сёння работнік аптэкі памёр», - паведамляе падпісант з Дрыбіна Магілёўскай вобласці.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках