27 красавiка 2024, Субота, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: ЗША знаходзяцца на шляху да неверагоднага перыяду росту

16
Трамп: ЗША знаходзяцца на шляху да неверагоднага перыяду росту
ДОНАЛЬД ТРАМП

Эканоміка Амерыкі пачала аднаўляцца.

У пятніцу раніцай, перад адлётам у штат Мэн, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў прэс-канферэнцыю з журналістамі, паведамляе «Голос Америки».

Прэзідэнт адзначыў, што нягледзячы на працяг пандэміі каранавіруса, у краіне з'яўляецца станоўчая тэндэнцыя ў сферы занятасці. Пра гэта кажа даклад пра беспрацоўе паводле вынікаў траўня.

У траўні 2020 года колькасць беспрацоўных знізілася да 13,3% адсоткаў, у параўнанні з красавіцкімі 14,7%. Раней Dow Jones прадказваў павелічэнне ўзроўню беспрацоўя да 19,5% у траўні 2020. Рост працоўных месцаў у траўні склаў блізу 2,5 млн - найбуйнейшы месячны прырост у колькасці працоўных месцаў з 1939 года. Амаль палова з іх належаць да сферы турыстычных, забаўляльных і гасцінічных тавараў і паслуг.

Дональд Трамп заявіў, што з'яўленне 2,5 мільёнаў працоўных месцаў у траўні сведчыць пра тое, што ЗША знаходзяцца на шляху «да неверагоднага перыяду росту».

«Рост працоўных месцаў назіраецца ва ўсіх галінах амерыканскай прамысловасці», - дадаў прэзідэнт.

Трамп таксама сказаў, што ён хоча засяродзіцца на прафілактыцы каранавірусу сярод катэгорый насельніцтва, схільнага да падвышанай рызыкі ўскладненняў, што дазволіць адкрыць эканоміку краіны.

«Найлепшая стратэгія для забеспячэння здароўя людзей у будучыні - засяродзіць нашы рэсурсы на абароне груп насельніцтва з высокай рызыкай ускладненняў, такіх як пажылыя людзі і пацыенты дамоў састарэлых, і ў той жа час дазволіць маладым і здаровым амерыканцам неадкладна вярнуцца на працу», - сказаў Трамп, выступаючы на прэс-канферэнцыю ў Белым доме.

Трамп заклікаў да адкрыцця школ і неадкладнага спынення абмежаванняў, уведзеных уладамі асобных штатаў для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса.

Улады практычна ўсіх штатаў прыступілі да паступовага адкрыцця эканомікі, аднак маштаб адкрыцця адрозніваецца ад штата да штата.

«Мы хочам, каб няспынныя блакаванні завяршыліся ва ўсіх гэтых штатах», - падкрэсліў прэзідэнт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках