26 красавiка 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сёння мы адзіныя ў сваім жаданні звольніць Сашу 3%»

1
«Сёння мы адзіныя ў сваім жаданні звольніць Сашу 3%»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ад шуму з вокнаў і гаўбцоў трасецца і хістаецца ягоны «трон».

Ліст ад чытачкі апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".

«Вось мы ўсе гаворым: 3% і 97%. А я не магу зразумець, дзе яны ўсе групуюцца і ўвогуле, хто гэтыя людзі – гэтыя 3%? – пытаецца яна. – У мяне вельмі шырокае і рознабаковае кола знаёмых з розных сацыяльных слаёў: ёсць і пенсіянеры, і чыноўнікі, і дзяржслужбоўцы, і міліцыянты, і людзі з бізнэсу, і настаўнікі, і лекары, і студэнты. Але няма ніводнага чалавека сярод майго атачэння, хто падтрымліваў бы дзейную ўладу. Ніводнага! І сярод асяроддзя ўсіх маіх знаёмых такіх людзей таксама няма!

Хтосьці гатовы ісці на плошчу, хтосьці пакуль толькі ў сябе на кухні шуміць, хтосьці да гэтага часу яшчэ верыць у магчымасць сумленных выбараў, але ўсе ціха або гучна пагарджаюць гэтым чалавекам і ненавідзяць яго!

Няма больш ніякіх лагераў і расколу ў грамадстве! Сёння мы ўсе адзіныя ў сваім жаданні звольніць Сашу 3% і ягоную незаконную ўладу! Увесь народ!

У далёкім 2001 мы студэнтамі хадзілі ў кепках з намаляванымі вусамі і надпісам "Надакучыў". 19 гадоў прайшло, а вусы ўсё тыя! І калі тады яшчэ многія задумваліся пра тое, што нас чакае пасля яго, замест яго і ці не будзе горш, то цяпер ужо градус стомленасці такі, што нікому не важна, што далей. Галоўнае, каб па-іншаму!

І таму я пераадолела сваю няёмкасць і сарамлівасць і штодня а 19-й з майго акна на ўсю вуліцу грае "Пераменаў", "Муры рухнуць" і "Сыходзь".

І я веру, што гэта ўсё не дарма, і ад гэтага шуму вельмі трасецца і хістаецца чыйсьці трон!»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках