27 красавiка 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Сяргей Спарыш - палітычны вязень

Праваабаронцы: Сяргей Спарыш - палітычны вязень
СЯРГЕЙ СПАРЫШ
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення паплечніка Статкевіча.

Актывіста партыі "Народная грамада" Сяргея Спарыша, у дачыненні да якога распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным, піша "Вясна".

Пры прыняцці гэтай пастановы праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітвязнямі фігурантаў "справы Ціханоўскага".

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Сяргея Спарыша і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Сяргей Спарыш быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з выкарыстаннем фізічнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністрацыйны арышт на 15 дзён за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках г. Менска 8 траўня гэтага года. 9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 342 КК паводле падзей 29 траўня ў Гародні.

На сёння Сяргей Спарыш з'яўляецца падазраваным у гэтай справе і знаходзіцца ў ІЧУ г. Менска.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках