4 траўня 2024, Субота, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расатам» назваў дату фізічнага пуску БелАЭС

38
«Расатам» назваў дату фізічнага пуску БелАЭС

Кіраўнік карпарацыі агучыў яе ў сваім звароце.

«Расатам» у пачатку жніўня плануе фізічны пуск Беларускай АЭС. Пра гэта заявіў кіраўнік карпарацыі Аляксей Ліхачоў у сваім звароце.

- З галоўных навін на замежных будоўлях адзначу Беларусь, дзе актыўна працуем над атрыманнем дазволу на правядзенне фізічнага пуску. Разлічваем, што ён адбудзецца ў пачатку жніўня, - паведаміў Ліхачоў.

Ён таксама падзякаваў АТ «Атамбудэкспарт», які з'яўляецца асноўным партнёрам Беларусі ў праекце будаўніцтва АЭС, за праведзеную працу.

Нагадаем, першапачаткова першы энергаблок планавалі запусціць ў 2016 годзе. Пазней тэрміны перасоўвалі на лістапад 2018 года. Пасля інцыдэнту з корпусам рэактара для першага энэргаблока запуск блока перанеслі на 2019-ы, а пазней да 2020-ы, а другога - на 2021-ы.

6 траўня 2020 года на Беларускую АЭС прыбыло ядзернае паліва для першага энэргаблока. Зараз на станцыі вядуць папярэднія пускавыя аперацыі.

У красавіку міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч паведамляў, што фізічны пуск першага энэргаблока станцыі плануецца на ліпень 2020 года. 5 чэрвеня Лукашэнка анансаваў увод першага энэргаблока «літаральна днямі», але ў Міністэрстве энэргетыкі пазней гэтую інфармацыю зняпраўдзілі, адзначыўшы, што поўную гатоўнасць да фізічнага пуску першага энэргаблока Беларускай АЭС плануецца забяспечыць у ліпені. На поўную магутнасць першага энэргаблока выйдзе ў лютым 2021, а другога - у траўні 2022 года. Такую інфармацыю нядаўна даваў пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка.

БелАЭС у Астраўцы будуецца паводле расейскага праекту, на будаўніцтва таксама быў выдадзены Расеяй экспартны крэдыт сумай да 10 млрд даляраў. Незалежныя экспэрты мяркуюць, што АЭС можа стаць другім Чарнобылем на мяжы Літвы і Беларусі. Пры яе будаўніцтве былі дапушчаныя шматлікія памылкі, на будоўлі не раз адбыліся НЗ, у тым ліку і з рэактарам станцыі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках