27 красавiка 2024, Субота, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа - самы перспектыўны рэгіён свету для стартапаў

1
Еўропа - самы перспектыўны рэгіён свету для стартапаў

У ЕЗ у лідэрах Хельсінкі.

Еўропа стала тым рэгіёнам свету, дзе засяроджана больш за ўсё перспектыўных гарадоў для развіцця стартапаў. Да такіх высноў прыйшлі спецыялісты кампаніі Startup Genome, якая спецыялізуецца на вывучэнні стартапаў і ўмоў іх развіцця, піша «Еўрапульс».

Са 100 самых перспектыўных гарадоў з пункту гледжання развіцця стартапаў 38 знаходзяцца ў Еўропе. Следам ідзе Паўночная Амерыка з 32 спрыяльнымі для стартапов гарадамі, на трэцім месцы - Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён з 22 гарадамі.

У ЕЗ лідарам сталі Хельсінкі. У сусветным рэйтынгу яны занялі 4-е месца пасля індыйскага Мумбаі, інданэзійскай Джакарты і швайцарскага Цюрыха.

Фінляндыя сапраўды актыўна залучае таленавітых людзей, якія гатовыя адкрыць свой высокатэхналагічны бізнэс. Напрыклад, у 2018 годзе яна абвясціла аб стварэнні спецыяльнай стартап-візы, з якой прадпрымальнікі могуць атрымаць дазвол на жыхарства.

У першую дзясятку рэйтынгу з гарадоў ЕЗ таксама ўвайшлі Мадрыд і Барсэлона - яны падзялілі 6-е месца. Расея ў рэйтынгу прадстаўленая Масквой на 20-м месцы.

Гарады ацэньваліся паводле 4 крытэраў: развіццё стартапаў, залучэнне інвестыцый, ахоп рынкаў прадукцыяй стартапаў і дзель высокаадукаваных людзей, якія працуюць у стартапах. У рэйтынг увайшлі 100 гарадоў свету, у якіх ёсць вялікі патэнцыял для таго, каб стаць цэнтрамі стартапаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках