27 красавiка 2024, Субота, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі адшукалі самую старажытную стаянку абарыгенаў

Археолагі адшукалі самую старажытную стаянку абарыгенаў
ЛІНІЯ АБРЫВА ЛЯ РАКІ МЮРЭЙ
ФОТА: FLINDERS UNIVERSITY

Знаходка змяняе ўяўленні пра засяленне аднаго з кантынентаў Зямлі.

У Аўстраліі выявілі самую старажытную стаянку абарыгенаў - людзі жылі тут блізу дваццаць дзевяць тысяч гадоў таму. Пра археалагічную знаходку, якая змяняе ўяўленні аб гісторыі засялення Аўстраліі, піша выданне Australian Archaeology (пераклад - lenta.ua).

Са слоў Крэйга Уэстэла, археолага з Універсітэта Фліндэрса і аднаго з аўтараў даследавання, найстаражытнейшая стаянка аўстралійскіх абарыгенаў была знойдзеная ля ракі Мюрэй, што на поўдні кантынента. Раней меркавалася, што людзі засялілі гэтую тэрыторыю сем тысяч гадоў таму, аднак адкрыццё паказала, што тэрыторыя была заселеная значна раней.

«Мы зрабілі радыевугляродны аналіз для пластоў геалагічных парод, якія з'явіліся на поўдні кантынента да апошняга наступлення леднікоў. І выявілася, што абарыгены жылі тут на дваццаць дзве тысячы гадоў раней, чым меркавалася дагэтуль», - адзначыў даследчык.

Першыя людзі трапілі ў Аўстралію амаль пяцьдзесят тысяч гадоў таму - у тыя далёкія часы ўзровень Сусветнага акіяна быў крыху ніжэйшым, чым сёння, таму людзі свабодна трапілі не толькі ў Аўстралію, але і на Зондскія выспы і ў Новую Гвінею праз па мелкаводдзе або сушу. Затым, калі перыяд абледзянення скончыўся, гэтыя людзі апынуліся ў ізаляцыі. Новае адкрыццё паказвае, што абарыгены Аўстраліі распаўсюджваліся па кантыненце нашмат больш імкліва, чым меркавалася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках