27 красавiка 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі тэнісны суддзя адхілены на тры гады і аштрафаваны на $ 10 тысячаў

Беларускі тэнісны суддзя адхілены на тры гады і аштрафаваны на $ 10 тысячаў

Аляксей Ізотаў пакараны за парушэнне антыкарупцыйных правілаў.

Беларускі суддзя Аляксей Ізотаў адхілены на тры гады і аштрафаваны на 10 000 даляраў за парушэнне антыкарупцыйных правілаў. Ізотаў не паведаміў, што яму прапаноўвалі маніпуляваць вынікамі матчу пры ўводзе ліку (уводзіць яго пазней, каб можна было паставіць на зыход ужо праведзенага розыгрышу), паведамляе «Трыбуна».

Парушэнне адбылося ў лістападзе 2019 года, калі Ізотаў судзіў на жаночым 25-тысячніку ITF у Менску. Ён не толькі не паведаміў пра прапанову, але і пасля сам зрабіў аналагічную іншым суддзям.

Таксама за парушэнні быў адхілены на 20 месяцаў і аштрафаваны на 6 000 даляраў дырэктар грэчаскіх турніраў ITF Антоніс Калайцакіс, частка пакарання – 4 месяцы адхілення і 3 000 штрафу – прызначаная ўмоўна.

Калайцакіс прызнаўся, што ставіў на тэніс: з 2013 да 2016 года, нягледзячы на забарону, ён зрабіў 127 онлайн-ставак. Таксама ён не паведаміў пра вядомыя яму ці меркаваныя выпадкі карупцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках