Ва Украіне хочуць знізіць афіцыйны ўзрост моладзі да 29 гадоў
18- 21.07.2020, 20:30
- 15,540
Дзейнае заканадаўства ўстанаўлівае шырокія ўзроставыя рамкі - ад 14 да 35 гадоў.
Вярхоўная рада прыняла за аснову ў першым чытанні законапраект №3718 аб асновах моладзевай палітыкі. Гэты дакумент прапануе зніжэнне афіцыйнага ўзросту моладзі ва Украіне да 29 гадоў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украина.
«За» прагаласавалі 265 парламентарыяў.
Аўтары праекта закона тлумачаць, што дзейнае заканадаўства ўстанаўлівае шырокія ўзроставыя рамкі (ад 14 да 35 гадоў), а гэта прыводзіць да распылення абмежаваных рэсурсаў на развязанне пытанняў вялікай колькасці груп моладзі рознага ўзросту.
На думку парламентарыяў, памяншэнне ўзросту моладзі дазволіць мэтанакіравана выкарыстоўваць рэсурсы для маладых людзей у пераходны перыяд, на працягу якога моладзь больш за ўсё мае патрэбу ў падтрымцы.
У тлумачальнай запісцы падкрэсліваецца, што падыход да вызначэння паняцця «моладзь» ва Украіне не супадае з падыходам ААН, згодна з якім моладдзю лічаць людзей ва ўзросце 15-24 гадоў. У Стратэгіі Еўрапейскага звязу ўзроставыя рамкі ўсталяваныя на ўзроўні 13-30 гадоў.
Акрамя таго, гэты закон прапануе стварыць Нацыянальную раду ў пытаннях моладзі пры Кабінеце міністраў, што прадугледжвае пашырэнне сеткі моладзевых цэнтраў і ўкараненне моладзевых работнікаў на месцах для эфектыўнай моладзевай працы.
Таксама ствараецца Украінскі моладзевы фонд, які будзе выдаваць гранты на падтрымку ідэй, ініцыятыў і праектаў моладзі, а таксама інстытуцыянальныя гранты.