У маладой кітаянкі, якая прыляцела на радзіму з Менска, выявілі COVID-19
5- 3.07.2020, 15:11
- 20,855
Дзяўчына вучыцца на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ.
Кітайскія медыкі выявілі выпадак увозу каранавіруса новага тыпу з Беларусі, піша сайт naviny.by.
Як піша thepaper.cn, хваробу выявілі ў 18-гадовай кітаянкі па прозвішчы Чжан. Дзяўчына ў Менску вучыцца на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ.
На радзіму яна вылецела 26 чэрвеня. На карантыне яна здала тэсты, якія 2 ліпеня далі станоўчы вынік.