27 красавiка 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны: Крым стане прыкладам паспяховай дэакупацыі ў XXI стагоддзі

10
Кіраўнік МЗС Украіны: Крым стане прыкладам паспяховай дэакупацыі ў XXI стагоддзі

Дзмітрый Кулеба перакананы, што Украіна ў XXI стагоддзі зможа вярнуць кантроль над Крымам.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба у інтэрв'ю выданню «Крым.Реалии» 6 ліпеня выказаў меркаванне, што Украіна пакажа ўсяму свету прыклад паспяховай дэакупацыі тэрыторыі ў XXI стагоддзі.

Такім чынам ён пракаментаваў магчымае вяртанне акупаванага і анэксаванага Расеяй Крыма пад кантроль Украіны.

«У XX стагоддзі была выдатная дэакупацыя тэрыторыі Эльзаса, у якім я меў магчымасць тры гады пражываць, прадстаўляючы інтарэсы Украіны ў Радзе Еўропы, досвед якога я актыўна вывучаў (французская правінцыя Эльзас была акупаваная Нямеччынай у 1940 годзе падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 году Францыя вярнула правінцыю пад свой кантроль. - заўв.). Я хачу сказаць іншае: нават калі б такіх выпадкаў не было, гэта не значыць, што мы павінны скласці рукі і нічога не рабіць. Калі ў XXI стагоддзі такіх выпадкаў не было, значыць, будзе. І ён будзе створаны нашымі рукамі. І гэта будзе дэакупацыя Крыма», - сказаў дыпламат.

У пачатку чэрвеня падчас візіту ў Нямеччыну Кулеба заявіў, што пытанне Крыма заўсёды будзе сярод прыярытэтных для Кіева, пакуль паўвостраў не будзе дэакупаваны і не вернецца ў склад Украіны. Міністр адзначыў, што Украіна хоча стварыць міжнародную платформу, якая будзе займацца пытаннямі дэакупацыі.

Расея анексавала Крым пасля незаконнага «рэферэндуму» 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету. У гэты момант паміж мацерыковай Украінай і Крымам дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, а Кіеў дэ-факта не кантралюе паўвостраў.

У траўні 2020 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што абмяркоўвае Крым з усімі замежнымі палітыкамі, з якімі сустракаецца, але не знаходзіць разумення з боку Расеі.

«Адчуваю, што Расея не хоча абмяркоўваць Крым. Але мы памятаем, што гэта наша зямля», - заявіў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках