21 студзеня 2021, Чацвер, 8:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Далай-лама выпусціў свой першы музычны альбом

Далай-лама выпусціў свой першы музычны альбом

Рэліз падрыхтаваны адмыслова да юбілею духоўнага лідара.

Далай-лама XIV Тензін Гьяцо выпусціў дэбютны музычны альбом-мантру, запісаны супольна з новазеландскай выканаўцай Джунэль Кунін. Дыск Inner World, які складаецца з 11 трэкаў, быў анансаваны ў пачатку чэрвеня, тады ж выйшаў першы сінгл, піша «Нож».

Рэліз падрыхтаваны адмыслова да юбілею духоўнага лідара - сёння яму споўнілася 85 гадоў. Выхад альбома Далай-лама суправаджаўся каментаром: «Сёння 6 ліпеня - дзень майго нараджэння. Праз абмежаванні, звязаныя з пандэміяй (каранавіруса), вялікія зборы людзей для правядзення пышных святкаванняў немагчымыя. Ды ў іх і няма патрэбы. Аднак, калі вы хочаце адзначыць дзень майго нараджэння, я б папрасіў вас прачытаць мантру МАНІ (Ом ваб падме хум) прынамсі тысячу разоў».

Inner World прыдумала запісаць Кунін: спачатку яна звязалася з мэнэджарам Далай-ламы і атрымала адмову, а затым паляцела ў Індыю і сама звярнулася да Яго Мосці - той пагадзіўся. З моманту гэтай сустрэчы прайшло ўжо пяць гадоў.