27 красавiка 2024, Субота, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Праз гэтага праклятага ідыёта людзі будуць хварэць па некалькі разоў»

29
«Праз гэтага праклятага ідыёта людзі будуць хварэць па некалькі разоў»
ФОТА: NN.BY

Ліст беларускай медсястры аб COVID-19 у краіне.

Сёння ўночы на дзяжурстве лекарка проста села, заплакала і сказала, што гэта ніколі не скончыцца. Колькі можна хлусіць нам пра тое, што ў нас з каранавірусам усё добра? Ліст беларускай медсястры з Telegram-канала «Баста!»:

- Я працую медсястрой у Менскай лякарні, то што дзеецца цяпер, гэта не інакш як пачатак другога кола гэтага пекла. Сёння ўночы на дзяжурстве лекарка проста села, заплакала і сказала, што гэта ніколі не скончыцца.

Сказала, што праз гэтага праклятага ідыёта людзі будуць хварэць па некалькі разоў і ўжо праз некалькі месяцаў медыкаў, гатовых так працаваць, больш проста не будзе.

Вы не ўяўляеце, што гэта. У нас некаторыя супрацоўнікі за чатыры месяцы проста састарэлі, як быццам вайну прайшлі.

Пару дзён таму ў нас памерла сястра хлопца, які падарыў ёй "карону" пасля параду, на які яго вымусілі пайсці. Ён проста прыйшоў у прыёмнік і прасіў яго пусціць да яе, пакуль яна яшчэ дыхала, казаў, што гэта з-за яго.

Зараз яшчэ можна шмат што змяніць, але для гэтага патрэбныя рэсурсы і валявая пастанова, але ні таго ні іншага мы не дачакаемся. Лукашэнка сваёй тупасцю заб'е нас усіх, калі мы ўсё не абурымся і не будзем абараняцца.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках