16 красавiка 2024, aўторак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК імя Мяшкова перайменаваны ў «Мяшкоў Брэст»

БГК імя Мяшкова перайменаваны ў «Мяшкоў Брэст»

БГК імя Мяшкова змяніў афіцыйную расейскамоўную шыльду клуба.

«Наш клуб з'яўляецца візітнай карткай Берасця і добра знаёмы спартовым заўзятарам не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Гістарычна склалася, што ў Еўропе БГК ім. А.П. Мяшкова вядомы як Meshkov Brest. Каб уніфікаваць і прывесці да адзінага назоўніка два імя, з гэтага сезона мы мяняем афіцыйную расейскамоўную шыльду. Цяпер БГК ім. А.П. Мяшкова - гэта «Мяшкоў Брэст».

Упэўненыя, такія перамены палегчаць успрыманне брэнда. А галоўнае - новая назва нясе ў сабе памяць не толькі пра Анатоля Пятровіча, але і пра Адэлаіду Канстаўцінаўну Мяшкову, якая была першай кіруючай БГК і кіравала ім на працягу сямнаццаці гадоў. Пры яе непасрэдным удзеле адбывалася станаўленне клуба, яго развіццё ад гарадской каманды да нязменнага чэмпіёна Беларусі і адной з наймацнейшых гандбольных дружын Еўропы.

Звыклая абрэвіятура БГК мае права на далейшае жыццё, тым больш, яна прысутнічае ў поўнай юрыдычным назве клуба - Спартыўнае грамадскае аб'яднанне «Брэсцкі гандбольны клуб «Мяшкоў Брэст», - гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта клуба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках