Супрацоўнікі БелАЗа, «Гродна Азот» , «МАЗа», «Iнтеграла» і «Кераміна» абвесцілі страйк
74- 13.08.2020, 12:54
- 125,252
Спыніліся ключавыя прадпрыемствы краіны.
Сёння да Усебеларускага страйку далучыліся галоўныя прамысловыя прадпрыемствы краіны.
Спынілі працу калектывы БелАЗа, «Гродна Азот», «Кераміна», «Белмедпрэпаратаў», «Гроднажылбуда», «МАПІД», «Iнтеграла», «МАЗа» і іншых важных для эканомікі вытворчасцяў.
БелАЗ
«Керамін»
«Гроднажылбуд»
«Гродна Азот»
«Мапід»
«МАЗ»
«Iнтеграл»
МТЗ
Пасля закліку да Усебеларускай страйку падключаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых па ўсёй краіне.
Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод, Менскі маргарынавы завод, працаўнікі «Гандлёвы Дом БМЗ» у Расеі, працаўнікі «Менскметрапраекта», Паўднёвы рынак у Гародні, некалькі цэхаў «Гродна Азота», працаўнікі «Белэнэргатэхпраекта», МТЗ, 4-ы тралейбусны парк ды іншыя прадпрыемстваў і ўстановы.
Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысячаў дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных установаў. Праз страх перад народнымі пратэстамі Лукашэнка адключыў інтэрнэт і сам справакаваў маштабную забастоўку, якая ахапіла транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сферу.