27 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пашкоджанні мозгу ў бацькі цяжкія, ён на ШВЛ»

16
«Пашкоджанні мозгу ў бацькі цяжкія, ён на ШВЛ»

У Менску лекары змагаюцца за жыццё 43-гадовага берасцейца, у якога стралялі на пратэстах.

У ваенным шпіталі Менска лекары змагаюцца за жыццё 43-гадовага Генадзя Шутава. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Берасця падчас пратэстаў, піша tut.by.

Сваякі мужчыны кажуць, што размаўлялі з відавочцамі і тыя расказвалі, што Генадзь не біўся, не канфліктаваў – проста ішоў. Стрэл, які ён атрымаў, быў, мяркуюць людзі, з якімі гаварылі родныя, зроблены з даху будынка.

Сваякі два дні не маглі знайсці Генадзя Шутава. Высветлілі, што яго даставілі спачатку ў Берасцейскую абласную лякарню, а потым шрубалётам пераправілі ў вайсковы шпіталь у Менск. Да яго ў палату ўжо пусцілі старэйшую дачку Людмілу. Жанчына вельмі прыгнечаная, кажа, што ў бацькі агнястрэльнай траўма, «пашкоджанні мозгу цяжкія і шырокія, лекары не даюць ніякага прагнозу».

– Айцу зрабілі некалькі аперацый, але кулю не выцягнулі. Магчыма, яна гумавая – і рэнтген яе не бачыць, тлумачаць лекары. Так што яна можа быць яшчэ ўнутры, – расказала Людміла. – Бацька без прытомнасці, на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

У МУС паведамілі, што ў Берасці ўвечары 11 жніўня міліцыя страляла ў пратэстоўцаў з табельнай зброі на паразу. Паводле звестак міліцыі, ёсць паранены. Ці мелі яны на ўвазе Генадзя Шутава, невядома.

9–11 жніўня ў хуткую і лякарні Берасця звярнуліся блізу 100 чалавек з ударамі мяккіх тканак, траўмамі рук і ног, грудной клеткі, жывата. Шпіталізавалі 23 чалавекі, некаторым з іх спатрэбіліся аперацыі.

БЕРАСЦЕ, ВЕЧЕР 10 ЖНІЎНЯ. ФОТА: СТАНІСЛАЎ КОРШУНАЎ, TUT.BY
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках