27 красавiка 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскаму журналісту Руслану Кулевічу зламалі абедзве рукі

12
Гарадзенскаму журналісту Руслану Кулевічу зламалі абедзве рукі
фота: hrodna.life

Кулевіча затрымалі 11 жніўня, калі ён асвятляў акцыю пратэсту ў Гародні.

У Гародні шпіталізавалі журналіста сайта Hrodna.life Руслана Кулевіча, якога напярэдадні вызвалілі з-за кратаў. У яго пераломы абедзвюх рук. Фатаграфію журналіста апублікаваў «Белсат».

Кулевіча затрымалі 11 жніўня, калі ён асвятляў акцыю пратэсту ў Гародні. Яго асудзілі на сем дзён, заявіўшы, што ён удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі. Суддзя перад вынясеннем прысуду папрасіў прабачэння і спаслаўся на «такую сітуацыю», піша Hrodna.life.

Але праз паўтара дня журналіста без тлумачэння адпусцілі дадому. «Незразумела, што здарылася, проста сказалі, што вызваляюць усіх. Са мной у камеры былі чатыры чалавекі, якіх таксама незаконна затрымалі. Не ведаю чаму. Нейкі вар’яцкі дом. Пры затрыманні білі, у ІЧУ білі, здзекаваліся, бо я журналіст. Мы нічога супрацьпраўнага не рабілі, нават не паспеў фотаапарат дастаць. Адразу наляцелі», - распавядае журналіст.

У хлопца пасля вызвалення ранкі, апухлыя рукі, сляды ўдараў на спіне і нагах. Са слоў Кулевіча, калі яго заводзілі ў ІЧУ, то кожны міліцыянт стараўся яго стукнуць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках