27 красавiка 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Ціханоўская стала найбуйнейшай пагрозай самадзяржаўю «Сашы 3%»

10
The Guardian: Ціханоўская стала найбуйнейшай пагрозай самадзяржаўю «Сашы 3%»
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ
ФОТА: GETTY IMAGES

Яна змагла «перакрыць» дыктатару шлях да чарговай перамогі на выбарах.

Галоўная апанентка Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Святлана Ціханоўская, не маючы ніякага досведу ў палітыцы, змагла «перакрыць» беларускаму кіраўніку звычайна бесперашкодны шлях да чарговай перамогі на выбарах, піша The Guardian (пераклад - zn.ua).

Адаслаўшы сваіх дзяцей за мяжу, такім чынам засцерагаючы іх ад патэнцыйнай небяспекі, Ціханоўская стала найбуйнейшай пагрозай самадзяржаўю Аляксандра Лукашэнкі за ўсю гісторыю яго прэзідэнцтва. Яе галоўная мэта - правядзенне сумленных выбараў.

Яе прыхільнікі ладзілі масавыя мітынгі, збіраючы вялізную колькасць людзей. Рух у падтрымку Ціханоўскай узяў у сваю аснову песню пра свабоду 1970-х гадоў, з польскага грамадска-палітычнага руху «Салідарнасць», які прыклаў значныя намаганні для барацьбы з камуністычным рэжымам.

Аўтарытарны рэжым Лукашэнкі ўжо досыць даўно пачаў даваць расколіну. Кіраўнік легкадумна паставіўся да пандэміі каранавіруса, эканоміка краіны на працягу доўгага часу стаіць на месцы, негатыўны ўплыў на развіццё дзяржавы аказвае пагаршэнне стасункаў з Масквой. На мінулым тыдні Лукашэнка заявіў пра тое, што расейскіх наймітаў адправілі ў Беларусь для таго, каб сарваць выбары.

Аднак, пакуль беларускі кіраўнік знаходзіцца фактычна ў бязвыхаднай сітуацыі. Бо на фоне пагаршэння стасункаў з Уладзімірам Пуціным, Лукашэнка не можа сабе дазволіць нажыць ворагаў і сярод еўрапейскай супольнасці, якую можа лёгка абурыць жорсткая барацьба з пратэстоўцамі.

Упершыню за 26 гадоў Аляксандр Лукашэнка не здольны цалкам кантраляваць падзеі ў сваёй краіне. Такім чынам, незалежна ад вынікаў выбараў, Святлана Ціханоўская ўжо здабыла перамогу, рэзюмуе газета.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках