27 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чыноўнікі будуюць маштабны помнік безгаспадарчасці і дурасці!»

21
«Чыноўнікі будуюць маштабны помнік безгаспадарчасці і дурасці!»

Гомельскі гісторык выказалася пра аднаўленне будаўніцтва флагштока за пазабюджэтныя грошы.

Вось ужо паўгода ўвесь горад абмяркоўвае будаўніцтва новага «важнага» аб'екта гарадской інфраструктуры - флагштока на плошчы Леніна, які каштуе амаль паўтара мільёна рублёў, пішуць «Сильные новости».

Пры праектаванні дарагі праект сутыкнуўся з мноствам праблем, якія, у першую чаргу, стваралі самі жыхары горада. Напрыклад, гамяльчане апублікавалі петыцыю, якую падпісалі больш за 4,5 тысяч чалавек, размалёўвалі агароджу будоўлі няўклюднымі надпісамі, актыўна выступалі супраць будаўніцтва ў сацыяльных сетках.

У пачатку траўня ў праекта добраўпарадкавання плошчы Леніна з устаноўкай флагштока з'явіліся праблемы з законам і праект адправілі на дапрацоўку. У канцы траўня стала вядома, што будаўніцтва флагштока спынена, а на гэтым месцы плануюць пасадзіць кветнік і упрыгожыць месца малымі архітэктурнымі формамі.

Аднак 27 ліпеня адбыўся афіцыйны прыём грамадзян старшынём Камітэта архітэктуры і будаўніцтва Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыем Гайкевічам. На прыём патрапіў актывіст і інжынер-будаўнік Станіслаў Сляпухін. Як паведамляе актывіст, на ягонае пытанне з нагоды будаўніцтва флагштока ў Гомелі Гайкевіч даў выразны адказ: флагштоку быць.

Гайкевіч растлумачыў, што гэты праект вельмі важны, бо флагшток будзе дэманстраваць дзяржаўную сімволіку. На рахунак фінансавання аб'екта чыноўнік адказаў, што праект рэалізуецца не за бюджэтныя сродкі. Хто ж усё ж плаціць за праект, Гайкевіч не ўдакладніў.

Будаўніцтва аб'екта за 1, 5 мільёнаў рублёў не пакідае абыякавым нікога. З нагоды флагштока выказалася гомельская гісторык Марыя Булавінская.

«У Гомелі далей будуюць флагшток. Нягледзячы на пратэсты людзей, нягледзячы на парушэнне закона, нягледзячы ні на што! Улады упэўнена дэманструюць, што ім напляваць на меркаванне гараджан, напляваць на меркаванне спецыялістаў, напляваць на закон (які адкарэктавалі, але ўжо пасля пачатку будаўніцтва). Чыноўнікі нам заяўляюць гэтым флагштокам: мы перамаглі вас, вы - ніхто, глупства і безгустоўнасць перш за ўсё!

Флагшток будуюць з лютага, пад ціскам грамадскасці некалькі разоў работы спыняліся. Кожнае новае прыбыццё тэхнікі на пляцоўку выклікала ў гараджан занепакоенасць. Але сёння флагшток выклікае больш смех: чыноўнікі будуюць сабе маштабны помнік. Гэта будзе помнік безгаспадарчасці і тупасці. Ён будзе такі ж маштабны (60-метровы флагшток), як і тыя бессэнсоўныя пераўтварэнні ў горадзе, якія былі зробленыя за апошнія 26 гадоў гомельскімі «горадабудаўнікамі».

Толькі пакуль чыноўнікі ўсяго гэтага не разумеюць. Яны думаюць, што людзей больш за ўсё абурыў кошт праекта. Таму сёння яны пераабуліся і заявілі, што сродкі на праект пойдуць не з бюджэту, а чые - не важна, проста не бюджэтныя і ўсё, не хвалюйцеся. А тое, што ўжо ўсе даўно ведаюць усе асаблівасці гэтага праекта: канструкцыю флагштока даўно набылі, што ўсё рабілі ў парушэнне закона, што ўжо процьма злітых дакументаў з негатыўнымі ацэнкамі праекта розных дзяржаўных органаў - для іх гэта дробязі ў «прававой» дзяржаве. Для іх грамадская думка - нішто, бо абапіраецца канструкцыя флагштока толькі на міліцэйскія дубінкі і судзейскія малаточкі.

Чыноўнікі на столькі простыя, што да сённяшняга дня кажуць нешта накшталт: чым вышэйшы флагшток, тым больш патрыятызму! Трэба прызнаць, што 60-метровы флагшток за мільёны - гэта сапраўды вельмі моцна! Важкі цвік у гэтую сістэму будзе забіты ў Гомелі мясцовымі чыноўнікамі».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках