27 красавiка 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Муры рухнуць. Жыве Беларусь!»: канцэрт салідарнасці у Беластоку

3
«Муры рухнуць. Жыве Беларусь!»: канцэрт салідарнасці у Беластоку

Канцэрт у падтрымку беларускай дэмакратыі пачнецца сёння ў 19.00.

Пётр Чабан – удзельнік беластоцкага рок-гурта «Рокі». Ён ініцыятар канцэрту-сустрэчы ў падтрымку свабоднай, дэмакратычнай Беларусі, якая адбудзецца ў суботу 8 жніўня а 19-й гадзіне, паводле беларускага часу. І будзе працягвацца чатыры гадзіны, перадае «Радыё Рацыя»:

«Гэтая падтрымка вельмі патрэбная сёння, гледзячы на падзеі ў Беларусі. Бачу тыя эмоцыі, якіх даўно не было ў беларусаў. Бо за столькі гадоў ураду Лукашэнкі многія пагадзіліся з яго кіраваннем.

З размоў з журналістамі, якія займаюцца беларускай тэматыкай, пачуў, што ў краіне настрой рэвалюцыйны. Людзі выходзяць, яднаюцца напярэдадні выбараў. У сувязі з гэтым мы арганізуем у найбліжэйшую суботу ў пабе на вуліцы Варшаўскай, 30 канцэрт «Муры рухнуць. Жыве Беларусь!».

Гэта будзе музычны выступ, але не толькі музычны. Гэта будзе публіцыстычная студыя, дзе будуць прадстаўлены госці з Беларусі, Польшчы. Гэта будзе транслявацца на Беларускім Радыё Рацыя і «Белсаце». Весці канцэрт будуць Ілона Карпюк і Віктар Сямашка», - расказаў ініцыятар канцэрту Пётр Чабан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках