27 красавiка 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Liga.net: Лукашэнка ўжо з трэскам саступіў

3
Liga.net: Лукашэнка ўжо з трэскам саступіў
ФОТА: «НАША НІВА»

«Саша 3%» - поўны банкрут.

У гэтую нядзелю, 9 жніўня, у Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары. У перадвыбарны тыдзень практычна штодня па ўсёй краіне праходзяць шматтысячныя пратэсты.

Што адбываецца ў Беларусі, хто супрацьстаіць дыктатару і што будзе далей - распавядае liga.net.

Пасля адмовы ЦВК зарэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты банкіра Віктара Бабарыку і дырэктара парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалу, у шэрагу гарадоў Беларусі пачаліся масавыя акцыі пратэсту. Пратэсты прадаўжаюцца па гэты дзень.

14 ліпеня ЦВК Беларусі зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты чатырох чалавек, без уліку Лукашэнкі.

Адна з кандыдатаў - Святлана Ціханоўская - жонка блогера Сяргея Ціханоўскага. У падтрымку Ціханоўскай выступілі Цапкала і Бабарыка. Мітынгі Ціханоўскай збіраюць дзясяткі тысяч чалавек у розных гарадах Беларусі.

У інтэрв'ю «Медузе» Ціханоўскі заявіла, калі яна пераможа на выбарах, то перш за ўсё вызваліць усіх палітвязняў, створыць умовы і правядзе сумленныя выбары з удзелам свайго мужа, Бабарыкі і Цапкалы.

Перадвыбарчая кампанія ў Беларусі сёлета ўнікальная з некалькіх прычын, кажа ў каментары экспэртка цэнтра «Новая Еўропа» Ганна Мядзведзева. На яе думку, беларускае грамадства стомленае ад нязменнасці ўлады Лукашэнкі, дрэннай эканамічнай сітуацыі. «Нямала беларусаў гатовыя ўзяць удзел у маштабных пратэстных акцыях, якія пройдуць пасля 9 жніўня», - кажа Мядзведзева. Яшчэ адной унікальнасцю гэтых выбараў, з яе слоў, стала дэцэнтралізацыя пратэсту і падтрымка мітынгаў у рэгіёнах.

На думку Мядзведзевай, «з афіцыйнай перамогі Лукашэнкі ўсё толькі пачынаецца». Мядзведзева мяркуе, што пасля 9 жніўня беларусы выйдуць на вуліцы і, магчыма, да статус-кво беларускае грамадства ўжо не вернецца.

«Лукашэнка ўжо саступіў з трэскам. Народ выйшаў на вуліцы, народ патрабуе ягонай адстаўкі, народ патрабуе змены ўлады, народ падтрымлівае Святлану Ціханоўскую. Адзінага кандыдата, які сапраўды з'яўляецца не фэйкавым», - заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў. На думку экспэрта, Лукашэнка будзе «чапляцца за ўладу і фальсіфікаваць выбары»: «Сёння ён звяртаецца да адзінай групы, якая, як ён разлічвае, можа забяспечыць яму перамогу - да сілавікоў».

Наступствы таго, што адбываецца, для ўнутранай і замежнай палітыкі Беларусі будуць вельмі сур'ёзныя, мяркуе Саннікаў, бо Лукашэнка ўжо не зможа кіраваць дзяржавай: «Ён можа паспрабаваць узмацніць рэпрэсіі, але ён банкрут не толькі ў палітычным і маральным плане, але і ў эканамічным, што яшчэ страшней». Украіна ж, на думку Саннікава, павінна выбудоўваць стасункі з Беларуссю, арыентуючыся на беларускае грамадства, а не на рэпрэсіўную ўладу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках