27 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі павышаюць падаткі і акцызы

19
У Беларусі павышаюць падаткі і акцызы

Стала вядома пра планы Мінфіна.

На сайце Мінфіна без лішняга шуму з'явіўся праект Закона аб змене Падатковага кодэкса. Самае цікавае там, вядома, змяшчаецца ў дадатках, дзе прапісаныя новыя сумы, якія мы павінны будзем (калі закон прымуць) прама ці апасродкавана аддаваць у казну. Стаўкі амаль ва ўсіх выпадках павялічыліся, часам – на 50 адсоткаў. Нават на святое – «чарніла» і цыгарэты. Каб гэта заўважыць, трэба пагартаць ранейшы, цяпер дзейны дакумент. Журналісты onliner.by параўналі частку звестак.

Каб знайсці праект, трэба на галоўнай старонцы Мінфіна знайсці ўкладку «Асноўныя кірункі», там – раздзел «Падатковая палітыка», потым адгадаць з мноства іншых пункт «Абмяркоўваем праекты» – і вы ля мэты. Можаце абмяркоўваць.

У праекце закона ў большасці пунктаў сумы выраслі. Напрыклад, што да алкаголю, то сур'ёзна падаражэлі акцызы на этылавы спірт. Той самы, якім разводзяць пладова-ягаднае «віно» (якое мы звыкліся называць «чарнілам»). А значыць, яно таксама падаражэе.

Этылавы спірт (за 1 л)

Павысіліся акцызы і непасрэдна на саму «барматуху», яна становіцца крыху менш даступнай.

Віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі

На 50% вырастае акцыз на танныя цыгарэты. На дарагія таксама сур'ёзна павялічваецца.

Цыгарэты з фільтрам да 130 рублёў (за 1000 шт.)

Паліва таксама расце.

Аўтабензін (за 1 т)

Дызпаліва (за 1 т)

Прыватныя арэндадаўцы жылля паводле задумы таксама павінны будуць аддаваць дзяржаве больш. А значыць, напэўна, павышаць плату ці развязваць гэтую праблему іншымі спосабамі. У розных гарадах стаўкі адрозніваюцца, для прыкладу бярэм самы дарагі Менск.

Падатак на прыбыткі з фізічных асобаў за здачу памяшканняў (за кожны пакой)

Для прадпрыемстваў таксама расце кошт вытворчасці ў розных артыкулах дзейнасці. Напрыклад, шмат важыць экалогія.

Падатак за выкіды забруджвальных рэчываў (за 1 т рэчываў II класу)

Больш павінны будуць аддаваць у казну прадпрымальнікі. Стаўкі ў рэгіёнах адрозніваюцца. Для разумення маштабу зменаў мы зноў бярэм самы дарагі Менск і від дзейнасці – «рамонт машынаў». У іншых відах прадпрымальніцтва прапорцыі дадаванняў падобныя.

Адзіны падатак з ІП і іншых фізічных асобаў

Больш падрабязна і прадметна параўнаць параметры можна, супаставіўшы дзейны закон і праект новага.

На задумку аўтараў праекта абноўлены закон павінен паэтапна запрацаваць пачынаючы з 2021 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках