27 красавiка 2024, Субота, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнік «Гродна Азотa»: На прадпрыемстве адбыўся сабатаж

23
Работнік «Гродна Азотa»: На прадпрыемстве адбыўся сабатаж

Аварыйны факел жыхары горада маглі бачыць увесь вечар і ўсю ноч.

Супрацоўнік прадпрыемства «Гродна Азот» распавёў Telegram-каналу «Баста!» пра ўчарашняе спыненне цэху «Аміяк 3» і яго наступствы.

- Выдаваць прадукцыю цэх змог пачаць толькі сёння апоўдні. Спыненне было выкліканае аўтаматычным блакаваннем праз «выпадковае» спрацоўванне сігналізацыі максімальнага ўзроўню ў адной з ёмістасцяў. Гэта пацягнула спыненне двух кампрэсараў і даволі глыбокую «прасадку» ў тэхналагічным рэжыме.

Выпуск аміяку быў спынены з 17:30 15 жніўня, што прывяло да неабходнасці спальвання прыроднага газу на 80 тысяч даляраў. Факел жыхары Гродна маглі бачыць увесь вечар і ўсю ноч. Цэхі «Карбамід 2», «Карбамід 3», «Карбамід 4» былі вымушаныя разгрузіцца. Дзяржпрадпрыемства недаатрымала значна больш грошай.

Акрамя гэтага, ёсць адкладзеныя наступствы. Дзяржпрадпрыемства былі і так таксічныя для замежных пакупнікоў пасля выбараў, бо бачылі зараджэнне страйкавага руху ў краіне і на ААТ «Гродна Азот» між іншым. Цяпер інвестары разумеюць, што могуць проста не атрымаць сваю прадукцыю за якую завод патрабуе перадаплату.

«Гродна Азот» без перадаплаты нават не ў стане аплаціць касмічную цану на энэрганосьбіты, якую мы маем праз Лукашэнку, які не ўмее і не хоча працаваць па рынкавых умовах, а заключае бяздумныя доўгатэрміновыя кантракты з РФ.

Каб зразумець, што кароткачасовае спыненне цэха «Аміяк 3» і наступная разгрузка цэхаў карбаміду невыпадковае, дастаткова ведаць, што на ААТ «Гродна Азот» учора ў адзін дзень быў скачок ціску ў цэху «Аміяк 4» і выцек цеплаабменніка ў цэху «Карбамід 4» .

Людзі проста не хочуць карміць гэты рэжым і будуць працягваць акты сабатажу.

Важна падкрэсліць, што ўсе гэтыя інцыдэнты не неслі ніякай пагрозы для жыхароў горада і работнікаў прадпрыемства.

Сёння кіраўніцтва ў паніцы, работнікам не даюць магчымасць пакінуць асноўную тэрыторыю (для наведвання заводакіраўніцтва і паліклінікі, напрыклад) без дазволу цэхавага начальства, на прахадных ахова не выпускае.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках