27 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў: Лукашэнка скончыць у падмаскоўным санаторыі, дзе будзе гуляць з Януковічам у нарды на тэфтэлі

25
Няўзораў: Лукашэнка скончыць у падмаскоўным санаторыі, дзе будзе гуляць з Януковічам у нарды на тэфтэлі
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Яго песня закончаная.

Расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў ў эфіры «Невзоровских сред» на «Эхе Москвы» паразважаў пра будучыню Лукашэнкі.

- Песенька Лукашэнкі закончаная. Зразумела, што яму, магчыма, давядзецца ўцякаць і хавацца. Я думаю, што ўсё закончыцца нардамі ў падмаскоўным спецсанаторыі, дзе Пуцін будзе яго, Януковіча хаваць ад Гаагі, ад свету. Прычым і Лукашэнка, і Януковіч напэўна будуць у парыках з напампаванымі вуснамі...

- А Лукашэнка зголіць вусы.

- Не, ніколі. Вось гэтага ніколі не адбудзецца. Яны, вядома, зменяць вонкавы выгляд пад пажылых бландынак з ліпавымі дакументамі, але з вусамі. Вось яны будуць панура ў нарды разыгрываць талерку тэфтэляў – дадатковую ў сталовай, у гэтым спецсанаторыі. Прычым, я думаю, што Аляксандр Рыгоравіч, напэўна, згодна з пашпартам новым будзе Анжэлай Лукошкінай, а Януковіч будзе, вядома, Яначка дэ Луі Вітон, графіняй і кошыкам. І карцінка будзе, вядома, сумная. Можа быць, за суседнім сталом яшчэ будзе раскладваць пасьянсы Асад. З Лукашэнкам усё зразумела.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках