27 красавiка 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні менчукоў дамагліся вяртання Алене Лазарчык выкрадзенага лукашыстамі сына

27
Сотні менчукоў дамагліся вяртання Алене Лазарчык выкрадзенага лукашыстамі сына
Фото: onliner.by

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» падтрымаў і прэм'ер-міністр Польшчы.

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык была затрыманая днём 17 верасня, калі выйшла з офіса праваабарончага цэнтра «Вясна». У гэты час яе сын Арцём знаходзіўся ў школе. Жанчыну адпусцілі ў той самы вечар, аднак да гэтага моманту педагогі ўжо выклікалі органы апекі, якія павезлі хлопчыка ў прытулак Фрунзенскага раёна, дзе ён знаходзіўся да сёння.

Сёння з раніцы ля ўваходу ўстановы сабраліся сотні чалавек, якія хацелі падтрымаць сям'ю, паведамляе onliner.by.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

Да поўдня людзей стала нашмат больш.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

Бліжэй да 13-й гадзіны (літаральна за некалькі хвілінаў да заканчэння прыёмнага часу) з'явілася Алена. Яна накіравалася ўсярэдзіну, каб забраць сына. Яе прапусцілі. Усе, хто сабраўся, у гэты момант пачалі хорам спяваць дзіцячыя песні.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

Прыкладна праз паўгадзіны мама з дзіцем выйшлі за браму. Іх сустрэлі воплескамі, усмешкамі і крыкамі ўра.

Фото: onliner.by
Фото: onliner.by
Фото: onliner.by

Напярэдадні вызвалення хлопчыка прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў у сябе твітэры абурэнне гісторыяй з шасцігадовым Арцёмам: «Мяне ўразіла і шакавала навіна пра тое, як беларускія ўлады зноў сталі выкарыстоўваць дзяцей у якасці палітычных закладнікаў. Гэтае варварства павінна спыніцца. Я заклікаю беларускія ўлады вярнуць шасцігадовага Арцёма назад ягоным бацькам, беларускім дэмакратычным актывістам Алене Лазарчык і Сяргею Мацкойцю!»

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках