27 красавiка 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Эмануэля Макрона зноў расце

7
Рэйтынг Эмануэля Макрона зноў расце
ФОТА: GETTY IMAGES

Французскі прэзідэнт атрымаў найвышэйшы рэйтынг у параўнанні з папярэднікамі.

Папулярнасць Эмануэля Макрона крыху вырасла ў верасні, падняўшыся да 38% станоўчых ацэнак.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Le Figaro, пра гэта сведчыць апытанне Ifop.

Узровень задаволенасці дзеяннямі прэзідэнта ў верасні вырас з 36% да 38%. Адначасова ўзровень нездаволенасці ўпаў з 63% да 62%.

Le Figaro адзначае, нягледзячы на адмоўны баланс, папулярнасць Эмануэля Макрона на гэтым этапе ягонага тэрміну ў Елісейскім палацы перавышае 15 пунктаў папулярнасці ягонага папярэдніка Франсуа Аланда (23%) пасля таго ж перыяду ўлады, і на шэсць пунктаў – Нікаля Сарказі (32%).

Адначасова апытанне фіксуе падзенне папулярнасці дзеянняў прэм'ер-міністра Жана Кастэка.

Узровень рэспандэнтаў, задаволеных дзеяннямі кіраўніка ўрада, знізіўся на тры пункты – з 48% у жніўні да 45% у верасні. Адсотак незадаволеных застаецца стабільным на ўзроўні 46%.

Нагадаем, раней амерыканскі сацыялагічны інстытут Pew Research Center паведамляў, што найбольш аўтарытэтным лідарам для жыхароў эканамічна развітых краінаў з'яўляецца канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель – яе дзеянням давяраюць 76% рэспандэнтаў, не давяраюць – 19%.

На другім месцы – прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Ягоным дзеянням давяраюць 64% жыхароў развітых краінаў, не давяраюць – 32%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках