25 красавiка 2024, Чацвер, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СААЗ дазволіла тэставаць лекавыя травы ў барацьбе з каранавірусам

5
СААЗ дазволіла тэставаць лекавыя травы ў барацьбе з каранавірусам
ФОТА: DEPOSITPHOTOS.COM

Лекі на аснове палыну будуць тэставаць супраць COVID-19.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўхваліла пратакол для тэставання афрыканскіх лекавых сродкаў, якія маюць расліннае паходжанне. Пакуль СААЗ не назвала канкрэтныя медыцынскія прадукты, але папярэдне ў Афрыцы паведамлялі пра эфектыўнасць напою з палыну, піша «Униан».

Навукоўцы выказалі здагадку, што гэтыя травы могуць быць патэнцыйным метадам лячэння каранавіруснай хваробы і іншых вірусных захворванняў. Паведамленне пра адабрэнне пратаколу апублікавалі на афіцыйным сайце СААЗ.

Характэрна, што гэта адбылося праз некалькі месяцаў пасля таго, як прэзідэнт Мадагаскара папулярызаваў напой на аснове палыну, які таксама ўжываюць у лячэнні малярыі, аднак тады яго прапанову сусветныя навукоўцы раскрытыкавалі.

Афіцыйна: экспэрты СААЗ ухвалілі пратакол III фазы клінічных выпрабаванняў фітатэрапіі для лячэння COVID-19, а таксама статут і кола вядзення для стварэння камісіі ў маніторынгу звестак і бяспекі для клінічных лячэбных траў.

«Фаза III клінічных выпрабаванняў будзе мець вырашальнае значэнне для поўнай ацэнкі бяспекі і эфектыўнасці новага медыцынскага прэпарата», - гаворыцца ў заяве СААЗ.

Калі такі прадукт медыцыны аказваецца бяспечным, эфектыўным з гарантаванай якасцю, СААЗ будзе рэкамендаваць яго для паскоранай, буйнамаштабнай мясцовай вытворчасці.

Зрэшты, цікава, што Праспэр Тумусіме - рэгіянальны дырэктар СААЗ не згадаў канкрэтна мадагаскарскі напой COVID-Organics, які, дарэчы, ужо пачалі прадаваць у некалькі іншых краін, у асноўным у Афрыцы.

Ці эфектыўны напой з палыну супраць каранавірусу

Гаючыя ўласцівасці расліны «палыну звычайнага», вядомага таксама пад назвай «быльнёг», ужываюць звычайна ў гамеапатыі, ёсць розныя лекавыя сродкі на аснове гэтай расліны.

Так, для прыкладу, «артэмізінін», які змяшчае палын, на працягу 20 гадоў выкарыстоўваюць для лячэння малярыі.

Тым часам навукоўцы з Алжыра яшчэ ў красавіку пратэставалі і сумняваліся ў тым, што прэпараты супраць малярыі могуць быць эфектыўнымі і супраць каранавіруса.

Даследуюць у лабараторных умовах палын зараз і навукоўцы з Даніі і Нямеччыны, між ішным распрацаваны на яго аснове «артэмізінін». І пакуль не зусім зразумела, ці можна будзе выкарыстоўваць прэпараты на аснове палыну ў прафілактычных мэтах або ж для лячэння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках