27 красавiка 2024, Субота, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кібер-партызаны выставілі ўльтыматум рэжыму Лукашэнкі

34
Кібер-партызаны выставілі ўльтыматум рэжыму Лукашэнкі

Узурпатар павінен быць адхілены ад улады.

Беларускія кібер-партызаны вылучылі ўльтыматум рэжыму Лукашэнкі:

«Мы – кібер-партызаны і вось нашы патрабаванні:

1. Адхіленне нелегітымнага прэзыдэнта ад улады. Прызнанне Лукашэнкі ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

2. Спыненне гвалту ў дачыненні да мірных грамадзянаў.

3. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.

4. Правядзенне паўторных празрыстых выбараў з удзелам міжнародных і беларускіх назіральнікаў.

Усе ўзломы і атакі зладзілі 30 спецыялістаў. А што будзе, калі нас стане 2000? За два тыдні мы атрымалі 1000+ заявак ад ахвотных далучыцца да руху.

Нам ёсць куды расці, у выпадку невыканання гэтых патрабаванняў – мы пачнем пашыраць свой склад.

Мы можам зрабіць акцэнт на стварэнне кібер-супольнасці, тым самым залучаць таленавітых распрацоўнікаў і хакераў з усяго свету.

Пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, мы прадоўжым атакаваць інтэрнэт-рэсурсы і асабістыя старонкі людзей, якія падтрымліваюць тэрарыстычны рэжым.

Мы будзем дапамагаць і кансалідаваць беларускае грамадзтва! Мы з народам Беларусі!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»

Нагадаем, што сёння на многіх касавых чэках у крамах Беларусі з'явіўся зварот кібер-партызанаў да супрацоўнікаў МУС з напамінам пра люстрацыю і патрабаваннем перайсці на бок народа.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках